Навіны адукацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь

Абвестка аб запісы ў беларускамоўныя групы на курсах прадаўцоў, афіцыянтаў-бармэнаў і дызайнераў інтэр'еру з'явілася сёння на сайце найбуйнейшага беларускага цэнтра дадатковай адукацыі "Лідэр".  Адукатары звяртаюцца да ўсіх, хто хоча пасля навучання «адпавядаць патрабаванням сучаснасці ці проста вучыцца на мове, якой карыстаецца штодзень».

На пасаду Міністра адукацыі Беларусі прызначаны Міхаіл Жураўкоў.

Міхаіл Жураўкоў нарадзіўся ў Салігорску. Доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар (2000). Акадэмік Беларускай горнай акадэміі, Акадэміі горных навук Расіі, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці.

RSS-материал