Навіны ўступнай кампаніі-2018

Сэрвіс "Параўнанне сваіх паказчыкаў з леташнімі прахаднымі баламі" дапоўнены інфармацыяй усіх устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі за 2017 г

12 ліпеня ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА) пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў. Адметнасць прыёмнай кампаніі - 2018 у тым, што сёлета абітурыенты ўпершыню змогуць падаваць сертыфікаты ЦТ, атрыманыя ў 2017 годзе. Звяртаем увагу абітурыентаў, што на падачу дакументаў на бюджэтную форму навучання адведзена не так шмат часу. На гэта ў абітурыентаў ёсць усяго шэсць дзён.

Напярэдадні ўступнай кампаніі 2018 года для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені, Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу на наступныя нарматыўныя прававыя акты, якія ўстанаўліваюць некаторыя асаблівасці прыёму абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені:

Рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэставання (ЦТ), - этапа ўступнай кампаніі, неабходнага для большасці абітурыентаў, - пачалася 2 мая і працягнецца да 1 чэрвеня.

У гэтыя тэрміны абітурыенты з дакументам, які пасведчвае асобу, павінны запісацца на выбраныя выпрабаванні ў адным з пунктаў рэгістрацыі.

Як і ў мінулым годзе, абітурыенты могуць рэгістравацца на выпрабаванні па чатырох прадметах, а сертыфікаты будуць дзейнічаць на працягу двух гадоў. Кошт удзелу ў ЦТ па адным прадмеце - 2,45 беларускага рубля.

RSS-материал