Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога 4 красавіка праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй

01.04.2015

У суботу, 4 красавіка 2015 г. у 11.00 у культурна-спартыўным комплексе Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога (г. Гомель, пр-т Кастрычніка, 48) адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй.

Гэта мерапрыемства, на якім усе жадаючыя могуць:

- азнаёміцца з прэзентацыяй аб універсітэце;

- даведацца аб спецыяльнасцях, па якіх вядзецца падрыхтоўка;

- атрымаць кансультацыю па пытаннях паступлення ад супрацоўнікаў прыёмнай камісіі;

- пагутарыць з дэканамі факультэтаў пра ўмовы навучання, будучай спецыяльнасці, магчымым працаўладкаванні пасля заканчэння навучання ва ўніверсітэце;

- даведацца аб прадпрыемствах-партнёрах універсітэта, якія з'яўляюцца працадаўцамі для нашых выпускнікоў;

- даведацца аб кошце навучання, магчымасцях атрымання зніжак, пераводу з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, імянных стыпендыях

- даведацца аб працягу навучання ў магістратуры і аспірантуры;

- убачыць студэнцкае жыццё праз прадстаўленыя нумары мастацкай самадзейнасці;

- пазнаёміцца з магчымасцямі ўдзелу студэнтаў у бясплатных міжнародных праграмах абмену студэнтамі з вядучымі ўніверсітэтамі свету;

- атрымаць буклеты ўніверсітэта, факультэтаў, інфармацыйны лісток з вынікамі ўступнай кампаніі 2014 і парадкам прыёму на 2015 год;

- убачыць універсітэт на свае вочы, ацаніць умовы навучання, а таксама наведаць навукова-даследчыя лабараторыі, камп'ютэрныя класы, навучальныя аўдыторыі і кафедры ўніверсітэта;

- набыць брашуры "Абітурыент-2015» з інфармацыяй аб спецыяльнасцях універсітэта, прахадных балах за апошнія гады, інфармацыяй аб парадку прыёму ва ўніверсітэт на дзённую і завочную формы атрымання адукацыі.

Падрабязней пра мерапрыемства...