Факультэт аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм ГДТУ імя П.В. Сухога запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй 12.12.2015

08.12.2015

Факультэт аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога ў суботу, 12 снежня 2015 года праводзіць для абітурыентаў і іх бацькоў Дзень адчыненых дзвярэй.

Назва мерапрыемства: «Інтэлектуальныя, аўтаматызаваныя сістэмы і тэлекамунікацыі – падмурак развіцця побытавага сэрвісу і прамысловасці».

10.00 Збор удзельнікаў у холе навучальнага корпуса № 2 (г. Гомель, пр. Кастрычніка, 48. Праезд - трал. № № 2,8, 19, 20, 22, аўт. № 16, 17, 25, 33).

10.10 Навукова-пазнавальная лекцыя-прэзентацыя «Унутрытрубная Адысея: як з зямной паверхні кіраваць мехатроннымі прыладамі нафтаправода?». Бібліятэка навучальнага корпуса № 2. Заг. кафедры «Прамысловая электроніка» к.т.н., дац. Крышнёў Юрый Віктаравіч.

 

10.50 Навукова-пазнавальная лекцыя-прэзентацыя «Мікрапрацэсары і мікракантролеры: ад каляднай гірлянды да відэаапрацоўкі». Аўд 2-530, 2-529. Заг. кафедры «Прамысловая электроніка» к.т.н., дац. Крышнёў Юрый Віктаравіч, асістэнт кафедры «Прамысловая электроніка» Сахарук Андрэй Уладзіміравіч.

11.20 Практычны занятак «У якіх справах спатрэбяцца электронныя прыборы?». Аўд 2-520. Ст. выкладчык кафедры «Прамысловая электроніка» Кухарэнка Сяргей Мікалаевіч, асістэнт кафедры «Прамысловая электроніка» Хананаў Валянцін Андрэевіч.

 

11.40 Практычны занятак «Што мы дагэтуль не ведали пра Wi-Fi і GSM». Аўд 2-519. Ст. выкладчык кафедры «Прамысловая электроніка» Захаранка Леанід Аляксандравич, асістэнт кафедры «Прамысловая электроніка» Лукашоў Вячаслаў Міхайлавіч.

12.00 Навукова-пазнавальная экскурсія «Радыёхвалі, антэны і прыборы радыётэхнікі». Аўд 2-539. К.т.н., дацэнт кафедры «Прамысловая электроніка» Вяхіраў Мікалай Іванавіч.

12.15 Круглы стол. Бібліятэка навучальнага корпуса № 2.


Запрашаем удзельнікаў мерапрыемства зарэгістравацца на  абласным прафарыентацыйным партале.

Даведкі па тэлефоне:(+375232) 405735