Адзнакі ЦТ: яшчэ раз на заметку абітурыентам

09.07.2014

 Iнфармацыя пра адзнакі ЦТ, якія прыраўноўваюцца да нездавальняючых падчас падачы дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі ў 2014 г.

Паводле Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 34 ад 10 красавіка 2014 г., адзнакамі, якія прыраўноўваюцца да нездавальняючых па выніках цэнтралізаванага тэставання, з'яўляюцца:

- для асоб, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені:

"Беларуская мова", "Руская мова" – ад 0 да 9 балаў (уключна);

"Матэматыка", "Фізіка", "Хімія", "Біялогія" – ад 0 да 14 балаў (уключна);

"Гісторыя Беларусі", "Сусветная гісторыя найноўшага часу", "Грамадазнаўства", "Геаграфія", "Замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская)" – ад 0 да 19 балаў (уключна);

- для асоб, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пры ажыццяўленні дадатковага набору ў дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі на месцы, што засталіся вакантнымі пасля залічэння абітурыентаў:

"Беларуская мова", "Руская мова" – ад 0 да 4 балаў (уключна);

"Матэматыка", "Фізіка", "Хімія", "Біялогія" – ад 0 да 9 балаў (уключна);

"Гісторыя Беларусі", "Сусветная гісторыя найноўшага часу", "Грамадазнаўства", "Геаграфія", "Замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская)" – ад 0 да 14 балаў (уключна).