На сайце abiturient.by можна назіраць за сёлетнім ходам падачы дакументаў ва ўсе ВНУ Беларусі

09.07.2015

На сайце abiturient.by маецца зручная магчымасць назіраць за ходам падачы дакументаў ва ўсе ВНУ Беларусі. У раздзеле кожнай установы вышэйшай адукацыі маецца раздзел "Маніторынг уступнай кампаніі ва ўстанове вышэйшай адукацыі", пры актывацыі якога карыстальнік трапляе на адпаведную старонку ўстановы вышэйшай адукацыі з дынамічным абнаўленнем. Акрамя таго, з мэтай аблягчэння навігацыі па ўсіх навучальных установах, на старонцы http://www.abiturient.by/monitorings маніторынгі ўсіх устаноў вышэйшай адукацыі зведзены ў адзіную клікабельную табліцу:
 

Нагадаем, што маніторынг, як і прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў вочнай (дзённай, вячэрняй) або завочнай, у тым ліку дыстанцыйнай формах, у дзяржаўных ВНУ будзе доўжыцца па 15 ліпеня, а на платныя формы навучання - па 2 жніўня.