На сайце abiturient.by можна параўнаць свае паказчыкі з прахаднымі баламі ўсіх устаноў вышэйшай адукацыі 2017 г.

14.07.2018

Сэрвіс "Параўнанне сваіх паказчыкаў з леташнімі прахаднымі баламі" дапоўнены інфармацыяй усіх устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі за 2017 г

Сістэматызацыя даных пра вынікі ўступнай кампаніі па ўсіх установах вышэйшай адукацыі Беларусі пачата з 2011 года. Сёння ў абітурыентаў маецца магчымасць параўнаць свой меркаваны конкурсны бал 2018 года з наступнымі прахаднымі баламі, зафіксаванымі ва ўсіх установах вышэйшай адукацыі Беларусі:

- 2011 г.:  дзённая бюджэтная форма навучання;

- 2012 г.:  усе формы навучання;

- 2013 г.:  дзённая бюджэтная форма навучання;

- 2014 г.:  усе формы навучання;

2015 г.:  усе формы навучання;

2016 г.:  усе формы навучання;

2017 г.:  усе формы навучання.

Пры гэтым можна абмяжоўваць вобласць выбаркі канкрэтным геаграфічным рэгіёнам і/альбо элементам адукацыйнай сістэмы (можна абраць вызначаны профіль адукацыі, кірунак, групу спецыяльнасцяў, спецыяльнасць). Дзякуючы гэтаму можна атрымліваць спісы даўжынёй як па 100-200 элементаў, напрыклад пры запытах па ўсіх конкурсных элементах без абмежаванняў, так і даўжынёй усяго па 2-3 элементы, калі абрана геаграфічнае абмежаванне і адшукваецца толькі адна пэўная спецыяльнасць.

Больш падрабязна пра сэрвісы на сайце "Абітурыент" і правілы іх выкарыстання можна пачытаць тут.