Дзень адчыненых дзвярэй БНТУ адбудзецца 26 сакавіка

15.03.2016

26 сакавіка 2016 г. у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце будзе праходзіць Дзень адчыненых дзвярэй «Кірмаш спецыяльнасцяў» для выпускнікоў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.
 

 

Калектыў выкладчыкаў БНТУ спадзяецца убачыць у гэты дзень у сябе ў гасцях навучэнцаў 9-11 класаў, педагогаў і бацькоў. Пачатак – у 10.00, пляцоўка галоўнага корпуса БНТУ (пл. Незалежнасці, 65).

Абітурыенты могуць прыняць удзел у прэс-канферэнцыі з кіраўніцтвам БНТУ (пачатак 12.00, вул. Якуба Коласа, 12, актавая зала навучальнага корпуса № 8).