Установы вышэйшай адукацыі завяршылі прыём дакументаў ад абітурыентаў на бюджэтныя месцы

План па наборы на бясплатныя месцы дзённай формы навучання выканалі пяць вышэйшых навучальных устаноў краіны. Усяго па вну, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі, запоўнена больш за 96% месцаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства.

100% бюджэтных месцаў дзённага аддзялення закрылі:

  • Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (план быў 565 чалавек),
  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1280),
  • Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1320),
  • Гродзенскі дзяржуніверсітэт імя Я.Купалы (1100),
  • Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж (план набору на ступень вышэйшай адукацыі – 85 чалавек).

 

Усяго некалькі працэнтаў месцаў засталіся незапоўненымі ў наступных вну:

  • Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт,
  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт,
  • Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт,
  • Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А.Д. Сахарава,
  • Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт,
  • Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.

 

У гэтым годзе разам з IT-, эканамічнымі, лінгвістычнымі, будаўнічымі, энергетычнымі, медыцынскімі спецыяльнасцямі, як і ў мінулым годзе, абітурыенты актыўна падавалі заявы на тэхналагічныя і тэхнічныя спецыяльнасці, адзначаюць у Міністэрстве. Значна павялічыўся рэйтынг педагагічных спецыяльнасцяў.

Нагадаем, што па вну, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі, планавалася набраць каля 15 тыс. студэнтаў на дзённую бюджэтную форму. Але цалкам вынікі падводзіць рана.

Наперадзе – ўнутраныя ўступныя выпрабаванні ў вну, набор на платнае аддзяленне таксама працягваецца. Адзначым гэтак жа, што ў дачыненні пытанняў правядзення дадатковага набору абітурыентаў на вакантныя бюджэтныя месцы, рашэнне будзе прынятае пасля правядзення ўзгадненняў з усімі зацікаўленымі навучальнымі ўстановамі.

Паводле новай рэдакцыі Правіл прыёму, прадстаўлена магчымасць правядзення дадатковага набору ва ўстановы вышэйшай адукацыі на бюджэтныя месцы, пакінутыя пасля залічэння абітурыентаў вакантнымі. Тэрміны і ўмовы дадатковага набору загадзя ўзгоднены з Міністэрствам адукацыі. Дакладная інфармацыя будзе вядомая да 23 ліпеня.

 


16.07.2014