На сайце abiturient.by можна параўнаць свае паказчыкі з прахаднымі баламі ўсіх устаноў вышэйшай адукацыі 2014 г.

27.05.2015

Сэрвіс "Параўнанне сваіх паказчыкаў з леташнімі прахаднымі баламі" дапоўнены інфармацыяй усіх устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі па ўсіх формах навучання за 2014 г. 

Сістэматызацыя даных пра вынікі ўступнай кампаніі па ўсіх установах вышэйшай адукацыі Беларусі пачата з 2011 года. Сёння ў абітурыентаў маецца магчымасць параўнаць свой меркаваны конкурсны бал 2015 года з наступнымі прахаднымі баламі, зафіксаванымі ва ўсіх установах вышэйшай адукацыі Беларусі:

- 2011 г.:  дзённая бюджэтная форма навучання;

- 2012 г.:  усе формы навучання;

- 2013 г.:  дзённая бюджэтная форма навучання;

- 2014 г.:  усе формы навучання.


 

Пры гэтым можна абмяжоўваць вобласць выбаркі вызначаным геаграфічным рэгіёнам і/альбо элементам адукацыйнай сістэмы (можна абраць вызначаны профіль адукацыі, кірунак, групу спецыяльнасцяў, спецыяльнасць). Дзякуючы гэтаму можна атрымліваць спісы даўжынёй як па 100-200 элементаў, напрыклад пры запытах па ўсіх конкурсных элементах без абмежаванняў, так і даўжынёй усяго па 2-3 элементы, калі абрана геаграфічнае абмежаванне і адшукваецца толькі адна пэўная спецыяльнасць.

Больш падрабязна пра сэрвісы на сайце "Абітурыент" і правілы іх выкарыстання можна пачытаць тут.