Факультет электрификации (заочный)

Краткая информация

Декан

Гаркуша Карина Эдуардовна

кандидат технических наук, доцент
№ кабинета Уч. корп. 4, ауд. 203б
Телефон 267-48-05
Web-сайт

http://www.bsatu.by/content/fakultet-elektrifikatsii-zaochnyi

Выпускающие кафедры Электроснабжение
СпециальностьНаправление специальности (Специализация)КвалификацияФорма и срок обученияВступительные испытания / Дополнительная информация по приему и обучению

Заочная

[74 06 05] Энергетическое обеспечение сельского хозяйства (по направлениям)[74 06 05-01] Энергетическое обеспечение сельского хозяйства (электроэнергетика)Инженер5 лет 6 мес
1-й предмет профильного испытанияматематика (ЦТ или ЭУО)
2-й предмет профильного испытанияфизика (ЦТ или ЭУО)

Заочная (платная)

[74 06 05] Энергетическое обеспечение сельского хозяйства (по направлениям)[74 06 05-01] Энергетическое обеспечение сельского хозяйства (электроэнергетика)Инженер5 лет 6 мес
1-й предмет профильного испытанияматематика (ЦТ или ЭУО)
2-й предмет профильного испытанияфизика (ЦТ или ЭУО)

Заочная сокращенная

[74 06 05] Энергетическое обеспечение сельского хозяйства (по направлениям)[74 06 05-01] Энергетическое обеспечение сельского хозяйства (электроэнергетика)Инженер4 г. 3 мес.
1-й предмет профильного испытаниятеоретические основы электротехники (ЭУО)
2-й предмет профильного испытанияэлектрические машины (ЭУО)

Заочная сокращенная (платная)

[74 06 05] Энергетическое обеспечение сельского хозяйства (по направлениям)[74 06 05-01] Энергетическое обеспечение сельского хозяйства (электроэнергетика)Инженер4 г. 3 мес.
1-й предмет профильного испытаниятеоретические основы электротехники (ЭУО)
2-й предмет профильного испытанияэлектрические машины (ЭУО)
* ЦТ – централизованное тестирование; ЭУО – экзамен при учреждении образования.

Дополнительная информация

 Гісторыя станаўлення і развіцця завочнай адукацыі для інжынераў-электрыкаў цесна звязана з гісторыяй развіцця дадзеных факультэтаў. Ішлі гады, мяняліся назвы, адбывалася змена кіраўніцтва факультэтаў, але кожны год, пачынаючы з 1964-га, шэрагі энергетыкаў рэспублікі папаўняліся спецыялістамі, якія навучаліся завочна. У пасляваенны час сельскагаспадарчая галіна рэспублікі мела влструю патрэбу ў высокакваліфікаваных кадрах. Вялікім недахопам рабочых рук была выклікана неабходнасць падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй без адрыву ад вытворчасці. У сувязі з гэтым у лютым 1956 - праз 2 гады з дня адкрыцця Беларускага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (цяпер БДАТУ) - пачаты прыём на завочную форму навучання, на якую было залічана 200 спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У лістападзе 1957 пачаў працу факультэт электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. 

 Увесну 1958 выдаецца загад Міністра вышэйшай адукацыі СССР «Аб рэарганізацыі завочных аддзяленняў сельскагаспадарчых ВНУ ў факультэты завочнай адукацыі». У гэты час на завочным аддзяленні навучалася 656 студэнтаў, з якіх у сельскай гаспадарцы працавалі 331 чалавек, на рамонтных заводах і заводах Мінска - 325. 

 У 1962 годзе адбыўся першы выпуск, ўручаны дыпломы аб заканчэнні інстытута і прысваенні кваліфікацыі інжынера-механіка 112 выпускнікам завочнага факультэта. Першы выпуск інжынераў-электрыкаў у колькасці 29 чалавек адбыўся ў траўні 1964.

У 1993 годзе ў сувязі са зніжэннем жадаючых навучацца без адрыву ад вытворчасці завочны факультэт ВНУ быў скасаваны, і кантынгент студэнтаў спецыяльнасці «Электрыфікацыя сельскай гаспадаркі» перададзены на факультэт электрыфікацыі с.г.,

дзе ўтварыліся завочныя аддзяленні. У ліпені 1997 года факультэт электрыфікацыі сельскай гаспадаркі перайменаваны ў Аграмеханічны (АМФ).

 У 1999 годзе ўручаны дыпломы першым выпускнікам-завочнікам, якія навучаюцца па бесперапыннай інтэграванай сістэме прафесійнай адукацыі (БІСПА).

 З 01.01.2007 быў арганізаваны новы факультэт электрыфікацыі, на які былі перададзены ўсе студэнты завочнага аддзялення АМФ.

 Сённяшні факультэт электрыфікацыі з'яўляецца правапераемнікам двух структурных падраздзяленняў ВНУ: завочнага факультэта БАТУ ўзору 1993 года і завочнага аддзялення Аграмеханічнага факультэта.

 У склад факультэта ўваходзіць кафедра электразабеспячэння і кафедра электратэхналогіі.

 Факультэт электрыфікацыі падрыхтоўвае інжынераў па спецыяльнасці

1-74 06 05 - «Энергетычнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі (электраэнергетыка)».

 З мэтай павышэння практычнай падрыхтоўкі спецыялістаў-энергетыкаў факультэт электрыфікацыі падтрымлівае сувязь з вядучымі прадпрыемствамі АПК, фірмамі, якія выпускаюць электратэхнічную прадукцыю, Менскім абласным упраўленнем па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў, роднаснымі факультэтамі іншых ВНУ. Несумнеўным плюсам з'яўляецца і тое, што на факультэце электрыфікацыі атрымліваюць інжынерную кваліфікацыю студэнты з базавай сярэднеспецыяльнай адукацыяй па скарочанай праграме (НІСПД) па спецыяльнасці 1-74 06 05 - «Энергетычнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі (па напрамках)». У сувязи з гэтым у апошнія гады рэзка ўзрасла колькасць жадаючых атрымаць вышэйшую інжынернаэнергетычную адукацыю без адрыву ад вытворчасці. Гэта, перш за ўсё, звязана з тым, што ўзровень надзейнасці, бяспекі і эфектыўнасці энергазабеспячэння адыгрывае вызначальную ролю ў развіцці эканомікі дзяржавы і павышэння дабрабыту яе грамадзян.

Фотографии