Факультет права

Краткая информация

Декан

Шкляревский Александр Николаевич

кандидат юридических наук
№ кабинета 34
Адрес пр. Рокоссовского 65, к.34, корпус 8
Телефон
209-79-52 - Шкляревский Александр Николаевич, декан
209-79-62 - зам. декана
209-79-52 - секретарь
Факс +375 17 209-79-52
СпециальностьНаправление специальности (Специализация)КвалификацияФорма и срок обученияВступительные испытания / Дополнительная информация по приему и обучению

Дневная

[24 01 02] Правоведение-Юрист

Дневная (платная)

[24 01 02] Правоведение-Юрист

Заочная

[24 01 02] Правоведение-Юрист

Заочная (платная)

[24 01 02] Правоведение-Юрист

Заочная сокращенная

[24 01 02] Правоведение-Юрист

Заочная сокращенная (платная)

[24 01 02] Правоведение-Юрист
* ЦТ – централизованное тестирование; ЭУО – экзамен при учреждении образования.

Дополнительная информация

Факультэт права створаны ў 1998 г. на базе кафедры правазнаўства, якая была заснавана ў 1933 г. Важкія пазіцыі ў айчыннай практыцы юрыдычнай адукацыі забяспечваюць штатныя выкладчыкі, сярод якіх, дактары юрыдычных навук, прафесары, кандыдаты юрыдычных навук, дацэнты, з агульнай колькасці якіх, больш за 70% маюць вучоныя ступені і званні.

 Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедраў факультэта пастаянна ўдзельнічае ў распрацоўцы і абмеркаванні законапраектаў напярэдадні іх слухання ў парламенце краіны і праектаў рашэнняў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, пастаноў Пленумаў Вярхоўнага Суда і Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе іх экспертызу. Выкладчыкі факультэта штогод рыхтуюць і выдаюць новыя падручнікі, навучальныя дапаможнікі і навуковыя працы, якія шырока выкарыстоўваюцца ў ходзе навучальнага працэсу як на факультэце права БДЭУ, так і ў іншых ВНУ краіны і СНД.

  Навучальны працэс ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзяржаўным стандартам спецыяльнасці і з улікам патрэбнасці ў кадрах эканомікі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з пастаўленай задачай выпускнікі факультэта права прафесійна вывучаюць не толькі юрыдычныя, але і шэраг эканамічных дысцыплін, такіх як «Бухгалтарскі ўлік», «Рэвізія і аўдыт», «Падаткі і падаткаабкладанне», «Міжнародны гандаль», «Аналіз гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства» і іншыя.

  На факультэце падтрымліваецца пераемнасць падрыхтоўкі спецыялістаў па ўзроўнях адукацыі - вышэйшая адукацыя, магістратура, аспірантура. Працуе спецыялізаваны Савет па абароне кандыдацкіх дысертацый па спецыяльнасцях:

1-12 00 03 - грамадзянскае права; сямейнае права; прадпрымальніцкае права; міжнароднае прыватнае права і па 1-12 00 14 - адміністратыўнае права; фінансавае права; інфармацыйнае права.

  На факультэце створаны 3 спецыялізаваныя навуковыя лабараторыі: студэнцкая навукова-практычная лабараторыя (грамадская прыёмная для аказання прававой дапамогі насельніцтву), студэнцкая навукова-прадметная лабараторыя па праблемах процідзеяння злачыннасці ў сферы эканамічнай дзейнасці і студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя па сучасных праблемах прававога рэгулявання эканамічнай дзейнасці. 

  Студэнтам даецца магчымасць працаваць з кампутарнымі базамі дадзеных і Інтэрнэтам, а таксама капіравання і размнажэння неабходных матэрыялаў. Маюцца: бібліятэка, якая змяшчае дастатковую колькасць вучэбнай і навуковай юрыдычнай літаратуры; спартыўны і трэнажорная залы; сталовая. На факультэце рэгулярна праводзяцца канцэрты і вечары адпачынку, дыскатэкі. Устаноўлена і пашыраецца супрацоўніцтва факультэта з замежнымі навуковымі навучальнымі цэнтрамі юрыдычнага профілю, што дазваляе студэнтам як удасканальваць прафесійныя веды, так і валодаць замежнымі мовамі, прымаць удзел у міжнародных канферэнцыях, семінарах і стажыравацца. 

  Выпускнікі факультэта права запатрабаваныя органамі дзяржаўнага, рэгіянальнага і мясцовага кіравання, юрыдычнымі падраздзяленнямі прадпрыемстваў і ўстаноў усіх арганізацыйна-прававых формаў уласнасці, як у Беларусі, так і за яе межамі.

  На факультэце права працуюць 5 кафедраў:

«Тэорыі і гісторыі права»;

«Дзяржаўна-прававых дысцыплін»;

«Правазнаўства»;

«Грамадзянска-прававых дысцыплін»;

«Міжнароднага эканамічнага права»,

якія ажыццяўляюць падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай юрыдычнай кваліфікацыі па спецыяльнасці 1-24 01 02 - «Правазнаўства»,

спецыялiзацыi:

1-24 01 02 02 - «Гаспадарчае права»

1-24 01 02 08 - «Прававое забеспячэнне знешнеэканамічнай дзейнасці».

Фотографии