Факультет естествознания

Краткая информация

Декан

Науменко Наталья Владимировна

кандидат сельскохозяйственных наук, доцент
№ кабинета 117, корпус №3
Адрес г. Минск, ул. Советская, 18
Проезд от железнодорожного вокзала – пешком по ул. Бобруйской до площади Независимости
Телефон 200-87-72
Web-сайт

http://est.bspu.unibel.by/

E-mail

naumenko [at] bspu [dot] unibel [dot] by/

Выпускающие кафедры
СпециальностьНаправление специальности (Специализация)КвалификацияФорма и срок обученияВступительные испытания / Дополнительная информация по приему и обучению

Дневная

[02 04 01] Биология и химия-Преподаватель4 годабелорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияПервое профильное испытание: биология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияВторое профильное испытание: химия (ЦТ)
[02 04 02] Биология и география -Преподаватель4 годабелорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияПервое профильное испытание: биология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияВторое профильное испытание: география (ЦТ)

Дневная (платная)

[02 04 01] Биология и химия-Преподаватель4 годабелорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияПервое профильное испытание: биология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияВторое профильное испытание: химия (ЦТ)
[02 04 02] Биология и география -Преподаватель5 летбелорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияпервое профильное испытание: биология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытаниявторое профильное испытание: география (ЦТ)

Заочная

[02 04 02] Биология и география -Преподаватель5 летбелорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияпервое профильное испытание: биология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытаниявторое профильное испытание: география (ЦТ)

Заочная (платная)

[02 04 02] Биология и география -Преподаватель5 летбелорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияпервое профильное испытание: биология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытаниявторое профильное испытание: география (ЦТ)
* ЦТ – централизованное тестирование; ЭУО – экзамен при учреждении образования.

Дополнительная информация

Гісторыя факультэта

  У 1933 г. на сацыяльна-эканамічным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута (МДПІ) адкрылася аддзяленне геаграфіі. У 1934 г. на яго базе быў створаны геаграфічны факультэт з дзённай, вячэрняй і завочнай формамі навучання. На новым факультэце працавалі дзве кафедры - фізічнай і эканамічнай геаграфіі. Лекцыі тут чыталі найслынныя спецыялісты не толькі рэспублікі, але і галоўных навуковых цэнтраў СССР - Масквы і Ленінграда.

  У першыя пасляваенныя гады ў школах і ВНУ рэспублікі не хапала кваліфікаваных настаўнікаў і выкладчыкаў. Пачатак вырашэння праблемы падрыхтоўкі нацыянальных кадраў было пакладзена адкрыццём пры МДПІ аспірантуры па фізічнай і эканамічнай геаграфіі, якая стала школай будучых кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Настаўніцкія інстытуты, якія рыхтавалі кадры для школ рэспублікі, былі зачыненыя, і адначасова ў Мінскім, Магілёўскім і Брэсцкім педагагічных інстытутах пачалася падрыхтоўка настаўнікаў па двухпрофильных спецыяльнасцях. 

  У 1957-1958 навучальным годзе ў МДПІ праводзіўся набор студэнтаў па спецыяльнасці «Гісторыя. Геаграфія». Таму геаграфічны факультэт быў падзелены на два: гісторыка-геаграфічны факультэт і факультэт геаграфіі. 

  З 1963 г. на гісторыка-геаграфічным факультэце вядзецца падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці «Геаграфія. Біялогія», з 1964 г. - па спецыяльнасці «Біялогія. Хімія».

  З 1964 г. па 1977 праводзіўся набор студэнтаў на завочнае аддзяленне па спецыяльнасці «Біялогія». У гэты час на факультэце працуе дзве геаграфічныя кафедры: кафедра «Геаграфіі СССР» і кафедра «Геаграфіі замежных краін». 

  1 лютага 1971 г. быў утвораны факультэт прыродазнаўства. Першым дэканам стаў прафесар Барыс Мікалаевіч Гурскі. На працягу ўсёй гісторыі працы факультэта прыродазнаўства пашыраўся дыяпазон спецыяльнасцяў, па якіх вялася падрыхтоўка спецыялістаў. Увядзенне факультатыўнага курса лекцый і практычных заняткаў па псіхалогіі для студэнтаў спецыяльнасцяў «Геаграфія. Біялогія» і «Біялогія. Хімія» стала кропкай адліку гісторыі спецыяльнасці «Біялогія. Практычная псіхалогія». У пачатку географы, хімікі і біёлагі, праслухаўшы цыкл псіхалагічных дысцыплін, у дадатак да дыплома аб вышэйшай адукацыі атрымлівалі пасведчання аб псіхалагічнай падрыхтоўцы. Затым, было ўзнята пытанне аб адкрыцці на факультэце самастойнай спецыяльнасці, і ў 1993 г. адкрыта спецыяльнасць «Біялогія. Практычная псіхалогія». У 1994 г. на платнай аснове распачата падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці «Біялогія. Валеалогія».

 У 1996 г. з'явілася новая спецыяльнасць - «Геаграфія. Беларуская мова і літаратура».

 З 2004 вядзецца набор студэнтаў на спецыяльнасць «Геаграфія. Ахова прыроды», а з 2008 - «Геаграфія. Экскурсійна-краязнаўчая работа», з 2012 - «Біялогія. Фітадызайн ландшафту і інтэр'ера», з 2013 - «Біялогія і хімія», «Біялогія і Геаграфія». 

 У цяперашні час факультэт з'яўляецца адным з самых шматлікіх ва ўніверсітэце. Каля 1000 студэнтаў (835 дзённай формы атрымання адукацыі і 240 завочнай формы атрымання адукацыі) навучаюцца па сямі спецыяльнасцях дзённай формы навучання: 

«Геаграфія. Біялогія», 

«Геаграфія. Ахова прыроды», 

«Геаграфія. Экскурсійна-краязнаўчая работа»,

«Біялогія. Хімія»,

«Біялогія. Фітадызайн ландшафту і інтэр'ера»,

«Біялогія і Геаграфія»,

«Біялогія і Хімія»,

а таксама завочнай формы навучання:

«Геаграфія»,

«Геаграфія. Экскурсійна-краязнаўчая работа»,

«Біялогія».

  На факультэце функцыянуе 5 кафедраў:

Кафедра «Заалогіі»,

Кафедра «Хіміі»,

Кафедра «Фізічнай геаграфіі»,

Кафедра «Эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды»,

Кафедра «Агульнай біялогіі і батанікі», на якіх працуюць 84 выкладчыка (з іх 8 - дактароў навук, прафесараў, 50 - кандыдатаў навук).

  Развіццё факультэта прыродазнаўства непарыўна звязана з умацаваннем яго матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэннем ўзроўню выкладання і навуковых даследаванняў, ўмацаваннем сувязяў з органамі адукацыі і навуковымі ўстановамі. Так, кафедры факультэта цесна ўзаемадзейнічаюць з Інстытутам генетыкі і цыталогіі НАН РБ, Інстытутам фітабіялогіі НАН РБ, Батанічным садам НАН РБ, Інстытутам заалогіі НАН РБ, Інстытутам эксперыментальнай батанікі ім. Купрэвіча, НДІ аховы раслін, БДУ, Экалагічным універсітэтам імя. А. Сахарава, аддзелам антрапалогіі і экалогіі ДІЭФ НАН РБ, Інстытутам геалагічных навук НАН РБ і Інстытутам праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі (ІПВПРЭ), Інстытутам глебазнаўства і аграхіміі НАН РБ і многімі іншымі навучальнымі, навуковымі і вытворчымі арганізацыямі нашай краіны і замежжа.

Фотографии