Биологический факультет

Краткая информация

Декан

Демидчик Вадим Викторович

доктор биологических наук, доцент
№ кабинета 203
Адрес ул. Курчатова, д.10
Проезд автобусы №№ 28, 30, 47, 90, 96, 97, 104, 132, 144
Телефон
(+375-17) 209-58-08
(+375-17) 209-58-05
Факс (+375-17) 209-58-08
Web-сайт

www.bio.bsu.by

E-mail

bio [at] bsu [dot] by

Выпускающие кафедры
Специальность и квалификацияФорма и срок обученияВступительные испытания *

Дневная

[31 01 01-01] Биология (научно-производственная деятельность)4белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияхимия (ЦТ)
[31 01 01-02] Биология (научно-педагогическая деятельность)4белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияхимия (ЦТ)
[31 01 01-03] Биология (биотехнология)5белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияхимия (ЦТ)
[31 01 02] Биохимия4белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияхимия (ЦТ)
[31 01 02 01] Аналитическая биохимия4белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияхимия (ЦТ)
[31 01 02 02] Биохимия лекарственных средств4белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияхимия (ЦТ)
[31 01 03] Микробиология4белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияхимия (ЦТ)
[31 01 04] Биоинженерия и биоинформатика4белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияхимия (ЦТ)
[33 01 01] Биоэкология4белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияхимия (ЦТ)

Дневная (платная)

Заочная

[31 01 01-01] Биология (научно-производственная деятельность)5белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияхимия (ЦТ)
[31 01 01-02] Биология (научно-педагогическая деятельность)5белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияхимия (ЦТ)
[31 01 02] Биохимия5белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияхимия (ЦТ)
[31 01 03] Микробиология5белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияхимия (ЦТ)
[33 01 01] Биоэкология5белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияхимия (ЦТ)

Заочная (платная)

* ЦЭ – централизованный экзамен; ЦТ – централизованное тестирование; ЭУО – экзамен при учреждении образования.

Дополнительная информация

    Даваенны перыяд.

У 1922 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце пачаў працаваць педагагічны факультэт з аддзяленнем прыродазнаўства, у склад якога ўвайшлі створаныя годам раней тры кафедры біялагічнага профілю - батанікі, заалогіі і фізіялогіі жывёл. Таму менавіта 1922 з'яўляецца годам пачатку біялагічнай падрыхтоўкі ў БДУ. Першы набор студэнтаў на аддзяленне прыродазнаўства ў 1922 г. уключаў 151 чалавека. Заняткі пачаліся ў кастрычніку, былі арганізаваны па трыместрах і праходзілі ў вячэрні час. З першага года працы выкладчыкі кафедраў біялагічнага профілю не абмяжоўваліся педагагічнай працай, а праводзілі (з удзелам студэнтаў) навукова-даследчую працу. Ужо ў 1922 - 1923 гг. былі разгорнутыя даследаванні флоры і сістэматыкі раслін, фауны Беларусі, марфалогіі і фізіялогіі жывёл, фізіялагічных працэсаў у расліннай клетцы. Менавіта ў гэты нялёгкі для краіны час былі закладзены асновы нацыянальнай біялагічнай навукі, пачалі фармавацца навуковыя школы беларускіх батанікаў, заолагаў, фізіёлагаў.

  Ваенныя і першыя пасляваенныя гады Пачатак Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1941 перапыніла працу універсітэта і факультэта на два гады (1941 - 1942). Пастановай Саўнаркама ад 15 мая 1943 г. універсітэт аднавіў сваю дзейнасць у эвакуацыі, на станцыі Сходня ў Маскоўскай вобласці. У ліку іншых прыступілі да навучання і 25 студэнтаў біялагічнага факультэта. Навучальны працэс праходзіў у цяжкіх умовах тылу, спалучаючыся з працай па нарыхтоўцы дроў, расчыстцы чыгуначных шляхоў, ацяплення памяшканняў. Для харчавання кожны студэнт і выкладчык атрымліваў па картцы 550 г хлеба ў суткі. У Мінск універсітэт вярнуўся ў 1944 г. Факультэт размясціўся ў маленькім двухпавярховым доме на вул. Віцебскай. Заняткі чаргаваліся з працай па разбору руін, будаўніцтву новых карпусоў. Да 1947 г. у поўным аб'ёме была адноўлена праца пяці кафедраў, працаваў 21 выкладчык, у тым ліку 6 прафесараў. У гэты ж перыяд пачалося стварэнне фондавага гербарыя пры кафедры батанікі, аднаўляўся Заалагічны музей. Ужо ў 1946 г. пачала працаваць біялагічная станцыя на возеры Нарач, ініцыятарам стварэння якой быў загадчык кафедры заалогіі бесхрыбтовых Л.А.Зенкевіч.

     Ад сярэдзіны XX стагоддзя да нашых дзён. 

  З 1948 па 1953 гг. дэканам факультэта быў дацэнт Сяргей Уладзіміравіч Калишэвіч. У гэты перыяд істотна выраслі наборы студэнтаў, прыкметна вырас прафесійны склад выкладчыцкага корпуса (толькі ў 1953 былі абаронены 2 доктарскіх і 9 кандыдацкіх дысертацый). З 1953 па 1971 гг. былі адкрыты новыя кафедры: дарвінізму і генетыкі (1947 г.), мікрабіялогіі (1960 г.), біяхіміі (1964 г.). Расце колькасць выпускнікоў факультэта, у некаторыя гады за кошт развіцця дзённага, вячэрняга і завочнага навучання (1967, 1970) перавышаючы лік 150. З 1973 па 1980 гг. на факультэце адбыўся шэраг значных падзей: створана кафедра агульнай экалогіі (1974 г.), атрымалі развіццё некалькі новых напрамкаў навуковых даследаванняў, факультэт перабазіраваўся ў новы навучальны корпус на вул. Курчатава, што вырашыла комплекс праблем, звязаных з недахопам навучальных і лабараторных памяшканняў.У 1980-1996 гг. наборы студэнтаў значна вагаліся - ад 100 да 220 чалавек на ўсе формы навучання. Пачалася падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці «Біяэкалогія» і кірунку «Біятэхналогія». Акрамя бесперапынна функцыянуючай Нарачанскай біястанцыі, з 1987 па 1992 гг. ў якасці базы студэнцкай практыкі працавала Вілейская біястанцыя. Істотна палепшылася матэрыяльная база вучэбнага працэсу і навуковых даследаванняў. З снежня 1996 года дэканам факультэта з'яўляецца дацэнт Уладзімір Васільевіч Лысак. У гэты перыяд ўдасканальваюцца навучальныя планы падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасцях "Біялогія (кірункі: навукова-педагагічная дзейнасць, навукова-вытворчая дзейнасць, біятэхналогія)" і "Біяэкалогія", ўводзяцца сучасныя біялагічныя дысцыпліны. Ажыццяўляецца навучанне студэнтаў (у тым ліку замежных) у магістратуры па спецыяльнасці "Біялогія". Пачалася падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасцях "Біяхімія" і "Мікрабіялогія". Нароўні з бюджэтнай формай навучання пашыраецца кантынгент навучэнцау на платнай аснове, што прыводзіць да істотнага павелічэння набораў студэнтаў. У 2011 - 2014 гг. ажыццёўлены рэкордныя за ўсю гісторыю факультэта наборы на 1 курс - 485 студэнтаў (290 на дзённую і 195 - на завочную формы навучання).

    Біялагічны факультэт сёння. 

У цяперашні час на факультэце функцыянуюць 9 кафедраў:

«Кафедра біяхіміі»;

«Кафедра батанікі»;

«Кафедра генетыкі»;

«Кафедра заалогіі»;

«Кафедра мікрабіялогіі»;

«Кафедра малекулярнай біялогіі»;

«Кафедра агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі»;

«Кафедра клетачнай біялогіі і біяінжынерыі раслін»;

«Кафедра фізіялогіі чалавека і жывёл».

Дзейнічаюць 10 філіялаў кафедраў на базе навуковых і прыродаахоўных устаноў, а таксама прамысловых прадпрыемстваў. На факультэце працуюць 99 выкладчыкаў (прафесараў - 12, дактароў навук - 19, дацэнтаў - 70, кандыдатаў навук - 75). Навучальны працэс на факультэце таксама забяспечваюць 9 навукова-даследчых лабараторый, заалагічны музей, батанічны сад, гербарый, вучэбная лабараторыя вылічальнай тэхнікі і тэхнічных сродкаў навучання і Вучэбна-навуковы цэнтр «Нарачанская біялагічная станцыя імя Г. Г. Вінберга». Падрыхтоўка спецыялістаў на дзённым аддзяленні праводзіцца па чатырох спецыяльнасцях: «Біялогія» (напрамкі «Навукова-педагагічная дзейнасць», «Навукова-вытворчая дзейнасць», «Біятэхналогія»), «Біяхімія», «Мікрабіялогія» і «Біяэкалогія». Студэнты атрымліваюць адну з шасці кваліфікацый: «Біёлаг. Выкладчык біялогіі і хіміі»,«Біёлаг», «Біёлаг-біятэхнолаг. Выкладчык біялогіі»,«Біёлаг. Біяхімік»,«Біёлаг. Мікрабіёлаг», «Біёлаг-эколаг. Выкладчык біялогіі і экалогіі». На завочным аддзяленні падрыхтоўка спецыялістаў праводзіцца па спецыяльнасцях «Біялогія» (напрамкі «Навукова-педагагічная дзейнасць», «Навукова-вытворчая дзейнасць»), «Біяхімія», «Мікрабіялогія», і «Біяэкалогія». За перыяд навучання студэнты атрымліваюць шырокую прафесійную падрыхтоўку, якая забяспечваецца вывучэннем у вялікім аб'ёме такіх дысцыплін біялагічнага цыкла, як альгалогія і мікалогія, сістэматыка вышэйшых раслін, марфалогія раслін, геабатаніка, заалогія бесхрыбтовых, заалогія пазваночных, функцыянальная заалогія, цыталогія і гісталогія, біяхімія, біяфізіка, радыебіялогія, фізіялогія раслін, мікрабіялогія, вірусалогія, імуналогія, біятэхналогія, генетыка, малекулярная біялогія гена, біялагічна актыўныя злучэнні, прыкладная геноміка, малекулярная біялогія клеткавых арганэл, тэорыя эвалюцыі, асновы экалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання, ксенабіялогія, малекулярная біялогія, фізіялогія чалавека і жывёл, анатомія чалавека, біялогія індывідуальнага развіцця, біяметрыя, інфармацыйныя тэхналогіі ў біялогіі, пратэёміка і т. д. Пры падрыхтоўцы спецыялістаў на дзённым аддзяленні прадугледжана праходжанне практык: на першым і другім курсах - палявая вучэбная практыка па батаніцы і заалогіі на Валожынскай геабазе «Заходняя Бярэзіна» і ў вучэбна-навуковым цэнтры «Нарачанская біялагічная станцыя імя Г. Г. Вінберга»; на трэцім - вучэбная практыка па спецыялізацыі на кафедрах, у вучэбна-навуковым цэнтры «Нарачанская біялагічная станцыя імя Г. Г. Вінберга», у навукова-даследчых лабараторыях факультэта, навукова-даследчых інстытутах, вытворчых установах, у запаведніках, батанічных садах і нацыянальных парках ; на чацвёртым і пятым курсах - вытворчая і педагагічныя практыкі. Выкладчыцкі склад факультэта пастаянна працуе над удасканаленнем навучальнага працэсу і павышэннем яго эфектыўнасці. Вялікая ўвага надаецца сучасным метадам падрыхтоўкі спецыялістаў, у прыватнасці, авалодання практычным навыкам, развіццю самастойнай вучэбнай дзейнасці. Для гэтых мэтаў створана сеткавая адукацыйная платформа «е-UNIVERSITY» на аснове інфармацыйных тэхналогій, у якой размешчаны вучэбна-метадычныя комплексы дысцыплін праграм падрыхтоўкі біёлагаў, біятэхнолагаў і біяэкалогаў. Праграмы навучальных курсаў пастаянна ўдасканальваюцца з улікам найноўшых дасягненняў біялагічнай навукі і запытаў практыкі.

Фотографии