Юридический факультет

Краткая информация

Декан

Балашенко Сергей Александрович

доктор юридических наук, профессор
№ кабинета 208
Адрес ул. Ленинградская, д. 8
Проезд метро (ст. "Площадь Ленина")
Телефон
(+375-17) 209-52-30
(+375-17) 209-55-82
(+375-17) 209-55-64, (+375-17) 209-57-78
Факс
(+375-17) 209-52-30
(+375-17) 209-57-78
Web-сайт

www.law.bsu.by

E-mail

law [at] bsu [dot] by

Выпускающие кафедры
СпециальностьНаправление специальности (Специализация)КвалификацияФорма и срок обученияВступительные испытания / Дополнительная информация по приему и обучению

Дневная

[23 01 06] Политология (по направлениям)[23 01 06-01] Политология (политико-юридическая деятельность)Политолог-юрист4белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияматематика (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияобществоведение (ЦТ)
[24 01 02] Правоведение-Юрист4белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияматематика (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияобществоведение (ЦТ)
[24 01 03] Экономическое право-Юрист со знанием экономики4белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияматематика (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияобществоведение (ЦТ)

Дневная (платная)

[23 01 06] Политология (по направлениям)[23 01 06-01] Политология (политико-юридическая деятельность)Политолог-юрист4белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияматематика (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияобществоведение (ЦТ)
[24 01 02] Правоведение-Юрист
[24 01 03] Экономическое право-Юрист со знанием экономики

Дневная сокращенная

[24 01 02] Правоведение-Юрист3белорусский (русский) язык (ЦТ),
теория права, конституционное и административное право (ЭУО),
гражданское и уголовное право (ЭУО)

Дневная сокращенная (платная)

[24 01 02] Правоведение-Юрист3белорусский (русский) язык (ЦТ),
теория права, конституционное и административное право (ЭУО),
гражданское и уголовное право (ЭУО)

Заочная

[24 01 02] Правоведение-Юрист5белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияматематика (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияобществоведение (ЦТ)

Заочная (платная)

[24 01 02] Правоведение-Юрист5белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияматематика (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияобществоведение (ЦТ)

Заочная сокращенная

[24 01 02] Правоведение-Юрист4белорусский (русский) язык (ЦТ),
теория права, конституционное и административное право (ЭУО),
гражданское и уголовное право (ЭУО)

Заочная сокращенная (платная)

[24 01 02] Правоведение-Юрист4белорусский (русский) язык (ЦТ),
теория права, конституционное и административное право (ЭУО),
гражданское и уголовное право (ЭУО)
* ЦТ – централизованное тестирование; ЭУО – экзамен при учреждении образования.

Дополнительная информация

Гісторыя юрыдычнага факультэта пачынаецца з дня стварэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 Ужо з 1921 года ў БДУ існаваў факультэт грамадскіх навук з аддзяленнем права.

 У 1925 годзе на базе гэтага аддзялення быў створаны факультэт права і гаспадаркі, які ў далейшым быў рэарганізаваны ў факультэт савецкага будаўніцтва і права.

 У 1931 г. гэты факультэт быў рэарганізаваны ў самастойны Інстытут савецкага будаўніцтва і права з непасрэдным падпарадкаваннем Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту БССР.

 Праз год (у 1932) пад назвай Мінскі юрыдычны інстытут ён быў перададзены ў падпарадкаванне Міністэрства юстыцыі БССР.

 У 1954 г. Мінскі юрыдычны інстытут ліквідуецца, а на яго аснове ствараецца юрыдычны факультэт БДУ.

 Факультэт ўзначальвае доктар юрыдычных навук, прафесар Балашэнка Сяргей Аляксандравіч.

Навучаецца на факультэце больш за тры тысячы студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з усіх рэгіёнаў Беларусі і іншых краін. У складзе факультэта тры аддзяленні: правазнаўства, выпускнікам якога прысвойваецца кваліфікацыя «юрыст»; паліталогіі - кваліфікацыя «юрыст-палітолаг» і эканамічнага права - кваліфікацыя «юрыст з веданнем эканомікі».

   У працэсе навучання студэнты спецыялізуюцца па васьмі спецыялізацыях, якія прадугледжваюць паглыбленае вывучэнне асобных дысцыплін: арганізацыя і дзейнасць дзяржаўных органаў, гаспадарчае права, судова-пракурорска-следчая дзейнасць, адвакатура і натарыят, падатковае і банкаўскае права, параўнальнае правазнаўства, прававое забеспячэнне камерцыйнай дзейнасці, палітыка і дзяржаўнае кіраванне.

Практычныя навыкі студэнты набываюць на семінарскіх і практычных занятках, вучэбных і вытворчых практыках, у Юрыдычнай клініцы, дзе яны аказваюць бясплатныя юрыдычныя паслугі асобным катэгорыям грамадзян.

  На юрыдычным факультэце створаны ўсе ўмовы для вучэбнай, навуковай і творчай дзейнасці студэнтаў. Факультэт абсталяваны сучаснымі тэхнічнымі сродкамі навучання. Пры падрыхтоўцы да заняткаў, залікаў і іспытаў студэнты могуць атрымаць поўную інфармацыю па кожнай вучэбнай дысцыпліне на сайце факультэта. Фонд факультэцкай бібліятэкі налічвае 300 тысяч асобнікаў выданняў, у тым ліку унікальных. Штогод праводзяцца Дні факультэта. На базе музея правазнаўства працуе гісторыка-патрыятычны цэнтр «Памяць».

   Юрыдычны факультэт БДУ забяспечвае падрыхтоўку прафесіяналаў-юрыстаў, здольных паспяхова вырашаць пастаўленыя перад сучаснай дзяржавай і грамадствам задачы, працаваць як у сваёй краіне, так і за яе межамі. Выпускнікі факультэта ўносяць значны ўклад у развіццё ўсіх сфер грамадства, працуюць у прадстаўнічых і выканаўчых органах улады, судовай сістэме, праваахоўных органах, адвакатуры, на прадпрыемствах, займаюцца навуковай дзейнасцю. За сваю гісторыю юрыдычны факультэт даў пуцёўку ў жыццё многім пакаленням лепшых юрыстаў краіны. Юрыдычны факультэт БДУ - гэта прэстыж, творчасць, перспектыва, лепшыя выкладчыкі і студэнты, упэўнены погляд у будучыню з вышыні фундаментальных ведаў.

 

На юрыдычным факультэце - 11 кафедраў:

«Кафедра крыміналістыкі»

Навуковыя напрамкі:

Агульнатэарэтычныя і практычныя праблемы тактыкі, стратэгіі і методыкі расследавання і прафілактыкі злачынстваў;

Спіс дысцыплін, замацаваных за кафедрай:

Правазнаўства;

Эканамічнае права;

Паліталогія,

 

«Кафедра экалагічнага і аграрнага права»

Навуковыя напрамкі:

Даследаванне агульнатэарэтычных і практычных праблем у галіне экалагічнага, зямельнага і аграрнага права, прававога забеспячэння экалагічнай і харчовай бяспекі, удасканалення заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;

Навуковыя даследаванні па спецыяльнасцях

Зямельнае права;

Прыродарэсурснае права;

Аграрнае права;

Экалагічнае права,

 

«Кафедра канстытуцыйнага права»

Навуковыя напрамкі:

Гісторыя ўзнікнення і развіцця дзяржаўнай і нацыянальнай прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь,

 

«Кафедра крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду»

Навуковыя напрамкі:

Праблемы тэорыі і практыкі правасуддзя па крымінальных справах і дзейнасці крымінальнай юстыцыі,

 

«Кафедра грамадзянскага працэсу і працоўнага права»

Навуковы напрамак:

Прававое забеспячэнне інавацыйнага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь,

 

«Кафедра грамадзянскага права»

Навуковыя напрамкі:

Праблемы прававога рэгулявання маёмасных і немаёмасных адносін з удзелам грамадзян і юрыдычных асоб,

 

«Кафедра крымінальнага права»

Навуковыя напрамкі:

Агульнатэарэтычныя і метадалагічныя праблемы рэалізацыі крымінальнай адказнасці, эфектыўнасці крымінальнага і крымінальна-выканаўчага заканадаўства і яго рэфармавання,

 

«Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права»

Навуковыя напрамкі:

Агульнатэарэтычныя праблемы праваразумення і функцыянавання дзяржавы, прававой і палітычнай сістэмы грамадствам;

Удасканаленне заканадаўства ва ўмовах фарміравання сацыяльнай прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці;

Гісторыя беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай прававой сістэмы,

 

«Кафедра паліталогіі»

Навуковыя напрамкі:

Тэорыя, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі;

Палітычныя працэсы і інстытуты;

Палітычныя праблемы міжнародных сістэм,

 

«Кафедра фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці»

Навуковыя напрамкі:

Распрацоўка тэарэтычных і практычных праблем прымянення фінансавага заканадаўства; Распрацоўка тэарэтычных і практычных праблем прымянення заканадаўства, рэгулюючага гаспадарчую дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь,

 

«Кафедра дзяржаўнага кіравання»

Навуковыя напрамкі:

Інфармацыйнае права;

Адміністрацыйнае права, адміністрацыйны працэс;

Міжнароднае права.

Фотографии