Институт теологии имени святых Мефодия и Кирилла БГУ

Краткая информация

Ректор

Митрополит Минский и Заславский Павел (Пономарев Георгий Васильевич)

кандидат богословия
№ кабинета 301
Адрес пр-т Независимости, д. 24
Проезд метро (ст. "Октябрьская"), авт. № 100
Телефон
(+375-17) 289-11-61
(+375-17) 220-23-55
Факс (+375-17) 289-11-61
Web-сайт

www.inst.by

Выпускающие кафедры
СпециальностьНаправление специальности (Специализация)КвалификацияФорма и срок обученияВступительные испытания / Дополнительная информация по приему и обучению

Дневная

[21 01 01] Теология-Теолог-религиовед,
Преподаватель обществоведческих дисциплин
4белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияистория Беларуси (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияобществоведение (ЦТ)

Дневная (платная)

[21 01 01] Теология-Теолог-религиовед,
Преподаватель обществоведческих дисциплин
4белорусский (русский) язык (ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияистория Беларуси (ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияобществоведение (ЦТ)
* ЦТ – централизованное тестирование; ЭУО – экзамен при учреждении образования.

Дополнительная информация

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага універсітэта створаны ў кастрычніку 2004 года як юрыдычна самастойнае структурнае падраздзяленне вядучай вышэйшай навучальнай установы рэспублікі.Рашэнне аб стварэнні Інстытута тэалогіі адпавядае гістарычнай традыцыі еўрапейскіх універсітэтаў, у якіх заўсёды існавалі факультэты тэалогіі.Асноўная мэта дзейнасці Інстытута тэалогіі БДУ - падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне філасофскай антрапалогіі, тэалогіі і рэлігіязнаўства. Патрэба ў такіх спецыялістах абумоўлена сучасным этапам развіцця беларускага грамадства, яго зваротам да праблем чалавека ў развіваючымся і змяняючымся свеце. Хрысціянства наогул і Праваслаўе ў прыватнасці з'яўлялася адным з асноўных фактараў фарміравання беларускай дзяржаўнасці, культуры і маральнасці народа Беларусі і таму так натуральна зварот да гэтых каштоўнасцей у сённяшні час бурных пераменаў. Навукова-педагагічны патэнцыял Інстытута тэалогіі БДУ, навучальны план спецыяльнасці і ўмовы навучання дазваляюць нашым студэнтам стаць высокакваліфікаванымі спецыялістамі ў галіне тэалогіі, рэлігіязнаўства, выкладання этыкі, эстэтыкі і культуралогіі, а таксама ў галіне рэлігіязнаўства, філасофскай антрапалогіі і філасофіі культуры (магістратура).Інстытут дае студэнтам магчымасць самарэалізацыі ў навуковай рабоце, у сацыяльным служэнні і валанцёрскай працы, у мастацкай самадзейнасці. Многія студэнты інстытута з'яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі навуковых канферэнцый і конкурсаў, пераможцамі розных моладзевых сацыяльных праектаў, лаўрэатамі конкурсаў мастацкай самадзейнасці БДУ і г. Мінска. Інстытут ажыццяўляе актыўны міжнароднае супрацоўніцтва і развівае на дагаворнай аснове шматбаковыя кантакты з рознымі замежнымі навучальнымі і адукацыйнымі арганізацыямі і ўстановамі, вышэйшымі багаслоўскімі школамі і рэлігіязнаўчай цэнтрамі. Дамовы аб супрацоўніцтве з шэрагам еўрапейскіх універсітэтаў даюць магчымасць студэнтам інстытута прайсці стажыроўку і навучанне ў Германіі, Італіі, Францыі, Англіі, Расіі.

На цяперашні момант у Інстытуце Тэалогіі існуюць 3 кафедры, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку па наступных напрамках:

 

кафедра біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння

Напрамки навуковай працы:

Біблія ў беларускай гісторыі і літургічным жыцци Царквы,

Месца і роля Праваслаўнай Царквы ў сучасным свеце і яе ўплыў на рэлігійныя, сацыяльныя і палітычныя працэсы ў грамадстве,

Роля Беларускай Праваслаўнай Царквы ў фарміраванні дзяржаўнасці і духоўнай культуры беларускага народу;

 

кафедра багаслоўя

Напрамак навуковай працы:

Гісторыя Праваслаўнай Царквы ў Беларусі і ў свеце,

Хрысціянскія духоўна-маральныя каштоўнасці ў сучасным свеце і іх значэнне для сучаснай адукацыі,

Традыцыі хрысціянскага выхавання і сучасныя тэндэнцыі ў галіне адукацыі;

 

кафедра рэлігіязнаўства

Напрамак навуковай працы:

Нетрадыцыйная і традыцыйная рэлігійнасць у Беларусі і Расіі: гісторыя і сучаснасць,

Міжканфесіянальны і міжрэлігійны дыялог,

Развіццё тэолага-рэлігіязнаўчай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь,

Умацаванне і развіццё сувязяў паміж хрысціянскай традыцыяй і сучаснай навукай.

Фотографии