Кафедра белорусской литературы

Краткая информация

Заведующий кафедрой

Лебядзевіч Дзмітрый Мікалаевіч

кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Направление научной работы “Беларуская літаратура эпохі Адраджэння ў еўрапейскім кантэксце: рэцэпцыя і тыпалогія”; “Матыўная парадыгма “нашаніўства" ў сістэме беларускага літаратурна-мастацкага выказвання”; “Асаблівасці рэгіянальнага развіцця літаратуры: Пісьменнікі Гродзеншчыны”.
Дата основания 1968
№ кабинета -
Web-сайт

-


E-mail

kaf_bellit.post.grsu.by


Специальности (направления специальностей, специализации) Белорусская филология (литературно-редакционная деятельность)

Показатели работы в 2016 г.

Печатных изданий 3
Выпущенных специалистов 13
Распределенных специалистов 13
Предприятия для распределения выпускников Сярэднія школы г. Гродна, Гродзенскай вобласці.
Филиалы выпускающих кафедр Гимназия № 9 им. Ф.П. Кириченко г.Гродно

Дополнительная информация

Загадчыкам кафедры з’яўляецца  кандыдат філалагічных навук, дацэнт Дзмітрый Мікалаевіч Лебядзевіч. Асноўная тэматыка яго публікацый: рэцэпцыя антычнай паэзіі ў беларускай і заходнееўрапейскай літаратуры.

На кафедры беларускай літаратуры працуюць 11 штатных выкладчыкаў, з іх 6 кандыдатаў філалагічнеых навук., 7 чалавек мае званне дацэнта, адзін з якіх — доктар філалагічных навук. Акрамя іх на кафедры працуюць 3 ст.выкладчыка і 1 лабарант. Кафедра беларускай літаратуры з’яўляецца асноўным структурным падраздзяленнем філалагічнага факультэта, якое забяспечвае правядзенне вучэбнай, метадычнай, навуковай і вухаваўчай работы. Дзейнасць кафедры накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў па спецыяльнасці “Беларуская філалогія” , якія валодаюць глыбокімі тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, уменнямі і навыкамі, спалучаюць агульную культуру і высокія маральныя якасці. На кафедры 2 накірункі па спецыялізацыі “Рыторыка” і “Літаратуразнаўства”.

У 2012 годзе кафедра беларускай літаратуры праводзіла канферэнцыю “Рэспубліксвнскія Купалаўскія чытанні”, прысвечаную  да 130-годдзя  з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вынікам работы канферэцыі з’явіўся зборнік навуковых прац “Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні”, які пабачыў свет у 2013 годзе.

За кошт другой паловы дня кафедра працавала над скразной навуковай тэмай «Асаблівасці рэгіянальнага развіцця літаратуры: Пісьменнікі Гродзеншчыны». Па выніках працы  выдадзена калектыўная манаграфія пад аднайменнай назвай. Ідзе праца над выданнем другой часткі.

За кафедрай замацаваны арганізацыя і правядзенне фальклорнай і педагагічнай практык. Дакументацыя, якая захоўваецца на кафедры, сведчыць аб тым, што яны праводзяцца на высокім навукова-метадычным узроўні. Распрацавана і ўзгоднена ў Саюзе факлькларыстаў Беларусі канцэптуальная праграма вывучэння фальклору Гродзеншчыны, збору, сістэматызацыі матэрыялу і яго выдання, складзена сетка магчымых баз, кожнаму са студэнтаў першага курса вызначаны індывідуальны план-заданне. Вялікая ўвага надаецца выкладчыкамі апрабаванню новых педагагічных ідэй у ліцэі № 1 г. Гродна. Тут студэнты праходзяць практыку, навучаюцца новым зместавым прынцыпам, формам і праблемам арганізацыі ўрока, ладзяць навукова-практычныя канфэрэнцыі, літаратурныя вечарыны, сустрэчы па інтарэсах і інш.

Падрыхтоўка да практыкі і яе вынікі абмяркоўваюцца на пасяджэнні кафедры. Правядзенне педагагічнай і фальклорнай практык кафедры падключана да адпаведных структур і ўстаноў сістэмы адукацыі горада і вобласці. Настаўнікі горада з перадавым творчым вопытам кіравалі  студэнцкай педагагічнай практыкай у школах, займаліся са студэнтамі вырашэннем практычных праблем методыкі выкладання беларускай літаратуры, пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры.

Кафедра беларускай літаратуры ажыццяўляе супрацоўніцтва з кафедрай беларускай літаратуры Беластоцкага універсітэта ў рамках агульнауніверсітэцкага дагавора аб супрацоўніцтве з універсітэтам у Беластоку № 25 – “п”/05 ад 04.03.2005 г.: штогадовы абмен студэнцкімі групамі з мэтай правядзення агульных культурна-асветніцкіх і адукацыйных мерапрыемстваў; удзел супрацоўнікаў кафедр у міжнародных канферэнцыях у Гродна і Беластоку.

 

Пры кафедры дзейнічае Філіяла кафедры беларускай літаратурыУА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” ва УА “Гімназія № 9 ім. Ф.П.Кірычэнка г. Гродна”. У склад філіяла кафедры ўваходзіць шэсць супрацоўнікаў кафедры і шэсць спецыялістаў гімназіі. Кіраўніком Філіяла з’ўляеца Заслужаная настаўніца РБ, дацэнт кафедры беларускай літаратуры Руцкая Алена Вітальеўна. Выкладчыкі філіяла кафедры ажыццяўлялі падрыхтоўку гімназістаў-удзельнікаў алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У выніку прызёрамі абласной алімпіяды сталі дзве гімназісткі ( 10 і 11 клас). Яны ўключаны ў каманду, якая прыме ўдзел у рэспубліканскай алімпіядзе. Праводзіліся кансультацыі для гімназістаў па падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсе чытальнікаў, у юбілейных мерапрыемствах ( юбілеі Цёткі і Максіма Багдановіча). Настаўнікі гімназіі і старшакласнікі прынялі ўдзел у канферэнцыі да юбілею Максіма Багдановіча, якая праводзілася кафедрай. Былі наладжаны індывідуальныя кансультацыі для гімназістаў, якія спрабуюць свае сілы ў літаратурнай творчасці.