Кафедра Филологии

Краткая информация

Заведующий кафедрой

Пучинская Татьяна Михайловна

кандидат педагогических наук, доцент
Направление научной работы Тэарэтыка-метадалагічныя і метадычныя аспекты сучаснага вывучэння і выкладання славянскіх моў і літаратур
Дата основания 2004
№ кабинета 403/1, 404/1
Web-сайт
E-mail

philology [at] lenta [dot] ru


Специальности (направления специальностей, специализации) Белорусский язык и литература. Иностранный язык (с указанием языка)

Показатели работы в 2018 г.

Печатных изданий 4
Публикаций в научных изданиях 39
Внедренных разработок 2
Выпущенных специалистов 8
Распределенных специалистов 8
Предприятия для распределения выпускников Управление по образованию Барановичского городского исполнительного комитета,
управление по образованию Барановичского районного исполнительного комитета,
отдел образования Дятловского районного исполнительного комитета,
управление по образованию, спорту и туризму Смолевичского районного исполнительного комитета,
отдел по образованию Ляховичского районного исполнительного комитета,
управление по образованию Мостовского районного исполнительного комитета,
управление по образованию, спорту и туризму Солигорского районного исполнительного комитета,
отдел по образованию, спорту и туризму Жодинского городского исполнительного комитета,
управление по образованию Кореличского районного исполнительного комитета
Филиалы выпускающих кафедр ГУО "Гимназия №1 г. Барановичи"

Дополнительная информация

Кафедра філалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта была ўтворана ў 2004 годзе на базе кафедры гуманітарных дысцыплін педагагічнага факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага каледжа. У розны час яе ўзначальвалі кандыдат педагагічных навук, дацэнт Белая Алена Іванаўна, магістр педагагічных навук Шавель Вольга Міхайлаўна, кандыдат філалагічных наук, дацэнт  Солахаў Аляксей Васільевіч.

 З 2010 года на пасадзе загадчыка кафедры працуе кандыдат педагагічных навук, дацэнт Пучынская Таццяна Міхайлаўна.

 Супрацоўнікамі кафедры філалогіі ажыццяўляецца падрыхтоўка студэнтаў па ўсіх спецыяльнасцях універсітэта, а выпускаючай кафедра з'яўляецца па спецыяльнасці 1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская). Навукова-даследчая, вучэбна-метадычная, ідэалагічная і выхаваўчая праца на кафедры плануецца на аснове Палітыкі, Місіі, Бачання ўніверсітэта.

 Прафесійным абавязкам кожнага супрацоўніка кафедры з’яўляецца ўдасканаленне вучэбна-выхаваўчага працэсу на аснове навуковых дасягненняў, зыходзячы з прыярытэтных кірункаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі, якасная падрыхтоўка запатрабаваных спецыялістаў для дзяржаўнага кіраўніцтва і адукацыі.

 Кафедра з’яўляецца рэгіянальным кансультацыйным цэнтрам для студэнтаў, настаўнікаў школ, гімназій, ліцэяў па пытаннях літаратуразнаўства, мовазнаўства, методык выкладання беларускай і рускай мовы і літаратуры, методык навучання мове і літаратурнаму чытанню ў пачатковай школе.

 Асноўная праблематыка навуковых даследаванняў выкладчыкаў кафедры – актыўныя працэсы ў беларускім і рускім мовазнаўстве; беларуская літаратура першай трэці XX стагоддзя, сучасны літаратурны працэс; разнастайныя пытанні методык выкладання ў сярэдняй і вышэйшай школе. На кафедры распрацоўваецца навуковая тэма «Тэарэтыка-метадалагічныя і метадычныя аспекты вывучэння і выкладання славянскіх моў і літаратур».

 Значная ўвага надаецца якаснай арганізацыі навукова-даследчай працы студэнтаў. Традыцыйна кафедра ўдзельнічае ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац студэнтаў УВА Рэспублікі Беларусь. Даследаванні студэнтаў, праведзеныя пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры, адзначаны дыпломамі I, II і III ступеняў.

 Важнай формай прапаганды філалагічных ведаў з’яўляецца штогадовая арганізацыя Тыдня кафедры, у межах якога традыцыйна праводзяцца інфармацыйныя хвіліны, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, алімпіяды па беларускай / рускай мовах, практыкумы, навукова-метадычныя семінары, панарамныя ўрокі з удзелам студэнтаў, настаўнікаў і вучняў школ, літаратурная вечарына «Галасы маладых» і інш.

 Кафедра падтрымлівае сувязі з кафедрамі адпаведнага профілю УВА рэспублікі і замежжа. Наладжаны творчыя кантакты са школамі горада і раёна, выкладчыкі кафедры прымаюць удзел у педагагічных канферэнцыях і іншых мерапрыемствах у школах г. Баранавічы і сумежных рэгіёнаў.

 Праграмы міжнароднага супрацоўніцтва кафедры:

- Пагадненне паміж УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (Беларусь, Баранавічы) і Міжнародным эканоміка-гуманітарным універсітэтам ім. С. Дзем’янчука (Украіна, г. Роўна).

- Пагадненне паміж УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (Беларусь, Баранавічы) і Херсонскім дзяржаўным універсітэтам (Украіна, г. Херсон).

- Пагадненне паміж УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (Беларусь, Баранавічы) і ФДБАУ ВПА «Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт» (Расія, г. Варонеж).

- Пагадненне паміж УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (Беларусь, Баранавічы) і УА ВА «Смаленскі гуманітарны ўніверсітэт» (Расія, г. Смаленск).

- Пагадненне паміж УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (Беларусь, Баранавічы) і ФДБАУ ВПА «Тамбоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Г.Р. Дзяржавіна» (Расія, г. Тамбоў).