Абітурыенты, якія будуць здаваць будучым летам ЦТ і якім не пашчасціць стаць студэнтамі, пры жаданні змогуць паспрабаваць паступіць са сваімі сертыфікатамі і ў наступным годзе. Прыёмныя камісіі будуць прымаць у абітурыентаў у 2018 годзе сертыфікаты як узору 2018 года, так і вынікі здачы ЦТ у 2017 годзе. Таксама ў прэтэндэнта на студэнцкі білет будзе магчымасць выбраць з вынікаў здачы ЦТ за два гады сертыфікаты з найлепшымі для сябе баламі і заявіць у прыёмную камісію, скажам, сертыфікат па матэматыцы за 2017 год, а па фізіцы за 2018 год.