Міхаіл Жураўкоў прызначаны на пасаду Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь

01.01.2015

На пасаду Міністра адукацыі Беларусі прызначаны Міхаіл Жураўкоў.

Міхаіл Жураўкоў нарадзіўся ў Салігорску. Доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар (2000). Акадэмік Беларускай горнай акадэміі, Акадэміі горных навук Расіі, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці.

Адукацыя: Беларускі дзяржаўны універсітэт (механіка-матэматычны факультэт, спецыяльнасць "Механіка", 1984; аспірантура, спецыяльнасць "Механіка дэфармаванага цвёрдага цела", 1987).

Галіна навуковай дзейнасці: фундаментальныя і прыкладныя праблемы механікі дэфармаванага цвёрдага цела; геамеханіка; матэматычнае і камп'ютарнае мадэляванне ў механіцы дэфармаванага цвёрдага цела, геамеханіцы і геаэкалогіі.

Папярэдняе месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Першы прарэктар, загадчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі механіка-матэматычнага факультэта.