Архив новостей

Май, 2015

02.05.15

У 2015 годзе на бюджэтныя месцы ў ВНУ плануецца прыняць 27,9 тыс. абітурыентаў — на адну тысячу менш у параўнанні з планам папярэдняга года. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Міхаіл ЖУРАЎКОЎ падчас анлайн-канферэнцыі «Уступная кампанія — 2015» на сайце БЕЛТА. Кіраўнік галоўнага адукацыйнага ведамства даў адказы на многія пытанні, якія хвалююць абітурыентаў і іх бацькоў напярэдадні ўступнай кампаніі.

02.05.15

Команда Международного университета «МИТСО» завоевала престижную награду «Alona E. EvansAward» на конкурсе по международному публичному праву им. Филиппа Джессопа (Philip Jessup International Law Moot Court Competition) в Вашингтоне.

Апрель, 2015

24.04.15

У Беларусі зацверджаны тэрміны правядзення ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені ў 2015 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі нумар 18 ад 8 красавіка, паведамляе БЕЛТА.

24.04.15

Адзнакі, прыраўнаваныя да нездавальняючых па выніках ЦТ (так званае ніжняе парогавае значэнне адзнак ЦТ), зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 8 красавіка 2015 года нумар 17, паведамляе БЕЛТА.

12.04.15

У Мінску 13 красавіка стартуе Тыдзень працоўнага права

01.04.15

У суботу, 4 красавіка 2015 г. у 11.00 у культурна-спартыўным комплексе Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога (г. Гомель, пр-т Кастрычніка, 48) адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй.

Март, 2015

23.03.15

Абвестка аб запісы ў беларускамоўныя групы на курсах прадаўцоў, афіцыянтаў-бармэнаў і дызайнераў інтэр'еру з'явілася сёння на сайце найбуйнейшага беларускага цэнтра дадатковай адукацыі "Лідэр".  Адукатары звяртаюцца да ўсіх, хто хоча пасля навучання «адпавядаць патрабаванням сучаснасці ці проста вучыцца на мове, якой карыстаецца штодзень».

23.03.15

Дзень адчыненых дзвярэй на юрыдычным факультэце 2 красавіка 2015 г. у 15.00 у Вялікім актавай зале Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО" пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй юрыдычнага факультэта.

20.03.15
Фестываль факультэтаў адбудзецца 28 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (Ліцэй БДУ, вул. Ульянаўская, 8). У гэты дзень з 10.00 да 16.00 адна з вядучых вну краіны стане адкрытай пляцоўкай для дыялогу абітурыентаў і іх будучых выкладчыкаў. БДУ пераўтварыцца ў сапраўдны выставачны павільён факультэтаў і адукацыйных інстытутаў. Урачыстае адкрыццё з удзелам рэктара акадэміка Сяргея Абламейкі запланавана на 11.00. Праграма фестывалю абяцае быць інфармацыйна насычанай і разнапланавай. Аб структуры ВНУ, спецыяльнасцях і накірунках, адукацыйных і навуковых дасягненнях факультэтаў школьнікі змогуць даведацца на шматлікіх прэзентацыйных мерапрыемствах. А пра асаблівасці прыёму і правілы паступлення ва ўніверсітэт раскажуць прадстаўнікі прыёмнай камісіі. Спецыяльна для абітурыентаў падрыхтаваны даведачны матэрыял і будзе арганізавана індывідуальнае кансультаванне. 

05.03.15

12 сакавіка 2015 года ў 15.00 у Вялікай актавай зале Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО" адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй факультэта міжнародных эканамічных адносін і менеджменту.