З 5 па 31 сакавіка ўключна, абітурыенты, якія жадаюць стаць дыпламатамі, юрыстамі, журналістамі ці мытнікамі – па спецыяльнасцях "дзяржаўнае кіраванне", "дзяржаўнае кіраванне і права", "дзяржаўнае кіраванне і эканоміка", "міжнародныя адносіны", "міжнароднае права", "правазнаўства", "эканамічнае права", "журналістыка", "міжнародная журналістыка", "мытная справа", абавязкова павінны запісацца на прафесійна-псіхалагічную гутарку. Прайсці яе павінны ўсе абітурыенты - і тыя, хто абраў дзённую, вячэрнюю і завочную формы атрымання адукацыі (у тым ліку дыстанцыйную), навучанне ў скарочаныя тэрміны, і тыя, хто будзе навучацца на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Праходжанне гутаркі абавязкова таксама для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі, як за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, так і на ўмовах аплаты фізічнымі або юрыдычнымі асобамі.
Пералік устаноў вышэйшай адукацыі - месцаў правядзення прафесійна-псіхалагічнай гутаркі ў 2013 годзе з пазначэннем спецыяльнасцяў і груп спецыяльнасцяў, па якіх будзе ажыццяўляцца прафесійна-псіхалагічная гутарка, зацверджаны Пастановай Міністэрства адукацыі ад 15 лютага2013 г. № 6:
Спецыяльнасць (група спецыяльнасцяў) |
Установы вышэйшай адукацыі - месцы правядзення прафесійна-псіхалагічнай гутаркі |
Дзяржаўнае кіраванне, Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка |
1. Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь 2. Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт" |
Міжнародныя адносіны, Міжнароднае права |
1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт 2. Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" 3. Прыватная ўстанова адукацыі "Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут" 4. Установа адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Міжнародны ўніверсітэт "МІПСА" 5. Прыватная ўстанова адукацыі "БІП- Інстытут правазнаўства" |
Дзяржаўнае кіраванне і права, Правазнаўства, Эканамічнае права |
1. Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь 2. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт 3. Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт" 4. Установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны" 5. Установа адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт" 6. Установа адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова" 7. Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна" 8. Установа адукацыі "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава" 9. Установа адукацыі "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт" 10. Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" 11. Установа адукацыі "Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія" 12. Установа адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Міжнародны ўніверсітэт "МІПСА" 13. Прыватная ўстанова адукацыі "Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут" 14. Установа адукацыі "Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва" 15. Прыватная ўстанова адукацыі "БІП - Інстытут правазнаўства" 16. Прыватная ўстанова адукацыі "Мінскі інстытут кіравання" |
Журналістыка, Міжнародная журналістыка
|
1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт 2. Установа адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова" 3. Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" 4. Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна" |
Мытная справа |
1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт 2. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт 3. Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарта" |