12 ліпеня, у суботу, пачынаецца прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія выказваюць жаданне паступаць для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ва ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА) Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі.
Ад усёй душы жадаем абітурыентам зрабіць правільны выбар і абраць тую спецыяльнасць і тую ўстанову вышэйшай адукацыі, якая дазволіць набыць неабходныя веды, атрымаць каштоўны жыццёвы і прафесійны вопыт, і заняць пачэснае месца на рынку працы нашай краіны!