Гутарку павінны прайсці будучыя дыпламаты, кіраванцы, мытнікі, журналісты і правазнаўцы. Рэгістрацыя пройдзе з 5 па 31 сакавіка ўключна ў тых вну, якія вызначаны месцамі правядзення гутаркі па асобных групах спецыяльнасцяў.
Падаць заяўкі на праходжанне гутаркі павінны ўсё, хто жадае паступаць у вну на спецыяльнасці "Дзяржаўнае кіраванне і права", "Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка", "Міжнародныя адносіны", "Міжнароднае права", "Правазнаўства", "Эканамічнае права", "Журналістыка" (у тым ліку калі яна з'яўляецца дадатковай спецыяльнасцю), "Міжнародная журналістыка", "Мытная справа".
На гутарку павінны зарэгістравацца абітурыенты па-за залежнасцю ад формы будучай адукацыі (вочная, завочная, дзённая, вячэрняя, атрыманне другой вышэйшай адукацыі). Зарэгістравацца абітурыенты могуць самастойна – для гэтага яны павінны прыбыць у прыёмную камісію вну і падаць заяву пра жаданне ўдзельнічаць у гутарцы. Неабходна мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт). Пры накіраванні заявы па пошце да яго абавязкова трэба прыкласці копію дакумента, які сведчыць асобу. Заявы, накіраваныя па пошце, павінны паступіць у вну не пазней 31 сакавіка. Заявы, якія паступілі пасля 31 сакавіка, не разглядаюцца. Не дапускаецца рэгістрацыя на адну і тую ж спецыяльнасць (групу спецыяльнасцяў) у розных вну.
Прафесійна-псіхалагічная гутарка пройдзе з 5 па 30 красавіка ў адпаведнасці з графікамі, зацверджанымі вну, якія праводзяць гутарку.
Гутарка праводзіцца ў форме індывідуальнай размовы камісіі з абітурыентам з мэтай выяўлення асобасных, дзелавых якасцяў, здольнасцяў і матывацыі да навучання па абранай спецыяльнасці (групе спецыяльнасцяў). Тут могуць быць зададзены пытанні не толькі пра тое, чаму абрана гэта прафесія, але і пра найболей прывабныя, па меркаванні абітурыента, аспекты прафесійнай дзейнасці, пра прэстыж прафесіі, яе сацыяльную значнасць.
Рэгістравацца і праходзіць прафесійна-псіхалагічную гутарку можна ў любой вну, паказанай у пераліку, незалежна ад таго, куды будзе паступаць абітурыент.
Пералік устаноў вышэйшай адукацыі – месцаў правядзення прафесійна-псіхалагічнай гутаркі ў 2014 годзе з пазначэннем спецыяльнасцяў і груп спецыяльнасцяў, па якіх будзе ажыццяўляцца прафесійна-псіхалагічная гутарка:
Спецыяльнасць (група спецыяльнасцяў) |
Установы вышэйшай адукацыі - месцы правядзення прафесійна-псіхалагічнай гутаркі |
Дзяржаўнае кіраванне, Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка |
1. Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь 2. Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт" |
Міжнародныя адносіны, Міжнароднае права |
1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт 2. Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" 3. Прыватная ўстанова адукацыі "Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут" 4. Установа адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Міжнародны ўніверсітэт "МІТСО" 5. Прыватная ўстанова адукацыі "БІП- Інстытут правазнаўства" |
Дзяржаўнае кіраванне і права, Правазнаўства, Эканамічнае права |
1. Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь 2. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт 3. Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт" 4. Установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны" 5. Установа адукацыі "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт" 6. Установа адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова" 7. Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна" 8. Установа адукацыі "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава" 9. Установа адукацыі "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт" 10. Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" 11. Установа адукацыі "Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія" 12. Установа адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Міжнародны ўніверсітэт "МІТСО" 13. Прыватная ўстанова адукацыі "Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут" 14. Установа адукацыі "Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва" 15. Прыватная ўстанова адукацыі "БІП - Інстытут правазнаўства" 16. Прыватная ўстанова адукацыі "Мінскі інстытут кіравання" |
Журналістыка, Міжнародная журналістыка
|
1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт 2. Установа адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова" 3. Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" 4. Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна" |
Мытная справа |
1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт 2. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт 3. Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту" |
Прэс-цэнтр Міністэрства адукацыі