Вызначаны тэрміны правядзення ў 2016 годзе уступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай адукацыі

Пастанова Міністэрства адукацыі ад 14 сакавіка 2016 года нумар 13 «Аб тэрмінах правядзення ў 2016 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені» апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З мэтай больш поўнага задавальнення патрэбаў абітурыентаў прадугледжана развядзенне па тэрмінах прыёму за кошт сродкаў бюджэту (больш раннія часовыя рамкі) і прыёму на платнай аснове (пазнейшыя часовыя рамкі). 

Прадугледжана задавальненне інтарэсаў абітурыентаў, якія не прайшлі па конкурсе на спецыяльнасці, якія патрабуюць спецыяльнага прафесійнага адбору (творчыя, сілавыя). Для іх устаноўлены больш раннія часовыя рамкі прыёмнай кампаніі. 

Рэгламентаваны часовыя рамкі арганізацыі прыёму на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, паступленне на якія магчыма толькі пасля завяршэння сельскагаспадарчых работ. 

У параўнанні з 2015 годам: 

скарочаны на 1 дзень тэрмін прыёму дакументаў на бюджэт - з 8 па 14 ліпеня (у 2015 годзе прыём дакументаў на бюджэт завяршаўся 15 ліпеня); 

з 15 ліпеня пачынаюцца ўступныя выпрабаванні, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі (па творчасці, фізічнай культуры, а таксама для абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі); 

уступныя іспыты арганізаваны толькі ў адну сесію, як для асоб, якія паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, так і на платнай аснове; 

рэгламентаваны тэрмін прыёму дакументаў, правядзення гутаркі і залічэння на вакантныя месцы на бюджэт і на платнай аснове грамадзян Луганскай і Данецкай абласцей Украіны (у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2014 года № 420). Грамадзяне Луганскай і Данецкай абласцей будуць удзельнічаць у конкурсе на бюджэтныя вакантныя месцы ў рамках дадатковага набору адначасова з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь; 

прыём дакументаў на вакантныя бюджэтныя месцы ў большасці ВНУ пройдзе з 26 па 28 ліпеня; 

- у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі на ўмовах аплаты, прадугледжаных для грамадзян Рэспублікі Беларусь, грамадзяне Луганскай і Данецкай абласцей змогуць удзельнічаць з 8 ліпеня па 15 кастрычніка

павялічаны на 1 дзень тэрміны залічэння на платнай аснове для грамадзян Рэспублікі Беларусь - з 2 па 4 жніўня (у 2015 годзе залічэнне праводзілася два дні - 3 і 4 жніўня). 

Поўны тэкст пастановы Міністэрства адукацыі ад 14 сакавіка 2016 г. № 13 «Аб тэрмінах правядзення ў 2016 годзе уступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені» дадаецца ў выглядзе прымацаванага файла.

 

Прэс-цэнтр Міністэрства адукацыі

Прикрепленный файлРазмер
pastanova_ma_rb_ab_terminah_ustapnay_kampanii_2016.doc71 кб

09.04.2016