Установы вышэйшай адукацыі пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў

12 ліпеня ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА) пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў. Звяртаем увагу абітурыентаў, што на падачу дакументаў на бюджэтную форму навучання адведзена не так шмат часу. На гэта ў абітурыентаў ёсць усяго шэсць дзён.

Тэрміны прыёму дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі:

на бюджэтныя месцы:

з 12 па 17 ліпеня (для выпускнікоў педагагічных класаў – з 12 па 14 ліпеня);

з 15 лістапада па 5 снежня - на завочную форму ў УВА сельскагаспадарчага профілю.

  

для навучання на платнай аснове:

з 12 па 17 ліпеня - ва ўсе ўстановы адукацыі на аснове 1-го (2-х) сертыфікатаў ЦТ і ўступнага(ых) выпрабавання(ў) пры УВА;

з 12 па 31 ліпеня - ў сілавыя УВА;

з 12 ліпеня па 2 жніўня - ў творчыя УВА (на аснове 3-х сертыфікатаў ЦТ);

з 12 ліпеня па 4 жніўня - ў іншыя УВА.

Больш падрабязна інфармацыя пра правілы падачы дакументаў прадстаўлена на сайце Міністэрства адукацыі.


12.07.2019