Сёння пачынаецца асноўны этап уступнай кампаніі-2024!

Установы вышэйшай адукацыі 12 ліпеня пачынаюць прыём дакументаў у абітурыентаў, якія паступаюць на агульных падставах.

З 12 па 17 ліпеня будзе ажыццяўляцца прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў большасці ўстаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны. Аднак ёсць некаторыя асаблівасці пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю і сілавога блоку, дзе прыём дакументаў будзе праводзіцца да 19 ліпеня. Прыём заяў для навучання на платнай аснове працягнецца да 1 жніўня.

Больш падрабязная інфармацыя аб прыёме дакументаў размешчана на сайтах устаноў вышэйшай адукацыі. Дарэчы, менавіта на іх абітурыенты змогуць сачыць і за конкурснай сітуацыяй. Даныя аб падачы дакументаў будуць абнаўляцца штодня кожныя тры гадзіны - ў 12.00, 15.00 і 18.00. У апошні дзень прыёму дакументаў інфармаванне адбываецца ў 10.00, 12.00, 15.00 і 17.00.

У якасці дапаможніка публікуем графічны алгарытм-гід ад Міністэрства адукацыі для паступаючых ва ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі ў 2024 годзе:

Дыяграма ўступ-2024


12.07.2024