12 ліпеня, у нядзелю, пачынаецца прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія выказваюць жаданне паступаць для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ва ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА) Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі. Прыём дакументаў ў асноўную частку ўстаноў вышэйшай адукацыі будзе ажыццяўляцца па 17 ліпеня.Сёлета, як і ў мінулым годзе, для абітурыентаў будзе арганізавана магчымасць ажыццявіць папярэдні запіс на падачу дакументаў. Прагназуецца, што на этапе падачы дакументаў ў 2026 годзе ёю скарыстаецца не менш за палову ад агульнай колькасці абітурыентаў. Як паведамляе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, для папярэдняга запісу неабходна зрабіць тры паслядоўных крокі: ➡️ Зайсці ў асабісты кабінет удзельніка ЦЭ/ЦТ.➡️ Абраць установу вышэйшай адукацыі, пажаданыя дату і час.➡️ Ажаццявіць браніраванне.Вядома, што па стане на 10.07.2026 для падачы дакументаў было зарэгістравана ўжо болей за 16 000 абітурыентаў.
Ад усёй душы жадаем абітурыентам зрабіць правільны выбар і абраць тую спецыяльнасць і тую ўстанову вышэйшай адукацыі, якая дазволіць набыць неабходныя веды, атрымаць каштоўны жыццёвы і прафесійны вопыт, і заняць пачэснае месца на рынку працы нашай краіны!
У прыёмных камісіях ўсіх універсітэтаў краіны вас чакаюць кваліфікаваныя кансультанты, якія выслухаюць вашы ідэі, і дапамогуць зрабіць правільны выбар будучай прафесіі і рода дзейнасці.