З 13 чэрвеня 2012 г. у Рэспубліцы Беларусь пачынаецца правядзенне цэнтралізаванага тэставання. Паводле графіка ЦТ, прадугледжана правядзенне тэставання па 14 агульнаадукацыйных прадметах у тэрмін да 27 чэрвеня 2012 г. Інфармацыю пра ход і вынікі ЦТ можна атрымліваць на сайце ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў" і сайтах рэгіянальных (абласных) цэнтраў тэставання.
У пункт тэставання неабходна прыбыць не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку тэставання, маючы пры сабе зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу, гелевую ці капілярную ручку з чарніламі чорнага колеру.
Калі з паважлівых прычынаў Вы не здолееце прайсці тэставанне ў асноўны дзень, у перыяд з 27 чэрвеня па 1 ліпеня можна будзе зарэгістравацца на праходжанне ЦТ у рэзервовы дзень - 4 ліпеня, ў наступных установах вышэйшай адукацыі:
1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
2. Беларуска-Расійскі ўніверсітэт
3. Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога
4. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
5. Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
6. Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Пунктам правядзення цэнтралізаванага тэставання па ўсіх навучальных прадметах у рэзервовы дзень (4 ліпеня 2012 гады) вызначаны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Час пачатку правядзення цэнтралізаванага тэставання па навучальных прадметах у рэзервовы дзень - 11.00.
Інфармацыя пра вынікі цэнтралізаванага тэставання будзе прадстаўлена:
Беларуская мова | 27 чэрвеня |
Руская мова | 27 чэрвеня |
Біялогія | 28 чэрвеня |
Матэматыка | 29 чэрвеня |
Грамадазнаўства | 29 чэрвеня |
Хімія | 1 ліпеня |
Сусветная гісторыя найноўшага часу | 1 ліпеня |
Фізіка | 2 ліпеня |
Гісторыя Беларусі | 2 ліпеня |
Замежныя мовы | 3 ліпеня |
Геаграфія | 4 ліпеня |
Рэзервовы дзень | 7 ліпеня |
Жадаем Вам поспехаў падчас праходжання цэнтралізаванага тэставання!