Пачынаючы з 4 кастрычніка 2014 г., на факультэце маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ) арганізавана работа спецыялізаваных школ для вучняў старэйшых класаў і абітурыентаў:
1. Школа маркетынгу і рэкламы з 4 па 25 кастрычніка
2. Школа эканомікі і інавацый з 1 па 29 лістапада
3. Школа гандлёва-выставачнай інжынерыі з 6 па 27 снежня
4. Школа бізнесу з 10 па 31 студзеня
5. Школа дызайну з 7 па 28 лютага
Асноўнае прызначэнне гэтых школ – дапамагчы абітурыенту ў прафесійнай арыентацыі, у выбары будучай прафесіі.
Заняткі будуць праходзіць па суботах у зручны для школьнікаў час – з 9.30 да 12.30, адзін раз на тыдзень.
У аўдыторыях будуць працаваць вопытныя выкладчыкі, якія раскажуць пра асаблівасці падрыхтоўкі на факультэце, аб спецыяльнасцях факультэта, аб сферах дзейнасці выпускнікоў і перспектывах іх прафесійнага росту і кар'еры.
Будуць выкарыстоўвацца самыя разнастайныя і цікавыя формы заняткаў:
- кароткі экскурс у пэўную тэму і абмеркаванне актуальных пытанняў у рамках тэмы і прадмета ў цэлым;
- жывыя зносіны ў аўдыторыі, каб кожны жадаючы мог задаць пытанні, што яго цікавяць;
- прэзентацыі найбольш цікавых тэм, у тым ліку на англійскай мове і з удзелам студэнтаў;
- праца ў сучасных навучальных лабараторыях, камп'ютэрных класах і дызайн-студыі.
Навучанне бясплатнае. Пачаць наведваць школы ФММП БНТУ можна з любога занятку – запіс жадаючых вядзецца пастаянна.
Запіс па тэлефонах:
292-04-71,
293- 92-20
Падрабязнасці на сайце:
Адрас: г.Мінск, пр. Незалежнасці, 67, корпус 18 БНТУ, станцыя метро "Акадэмія навук"
Пачынаючы з З лістапада 2014 года на факультэце маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва БНТУ арганізоўваюцца навучальныя курсы для паспяховай здачы цэнтралізаванага тэсціравання:
• курсы англійскай мовы
• курсы матэматыкі
Праца навучальных курсаў мае на мэце адкарэктаваць і сістэматызаваць існуючыя ў слухача веды, папоўніць "прабелы" і падрыхтаваць яго да цэнтралiзаванага тэсцiравання.
Набор на курсы пачынаецца з кастрычніка.
Па заканчэнні курсаў выдаецца сертыфікат, які дае пераважнае права на залічэнне ў БНТУ (пры роўнай агульнай колькасці балаў)
Запіс па тэлефонах:
292-04-71,
293- 92-20
Падрабязнасці на сайце:
Адрас: г.Мінск, пр. Незалежнасці, 67, корпус 18 БНТУ, станцыя метро "Акадэмія навук"