Удасканаленая методыка разліку балаў ЦТ, бюджэтныя месцы для замежнікаў і паступленне на скарочаны тэрмін навучання па адной спецыяльнасці ў розныя ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА) - аб гэтых навінах уступнай кампаніі распавяла сёння першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава ў прэс-цэнтры БЕЛТА.
"Уступная кампанія гэтага года мае некаторыя асаблівасці. Гэта адзіныя прафесійныя ўнутраныя выпрабаванні для абітурыентаў у УВА на скарочаны тэрмін для адной і той жа спецыяльнасці", - сказала Ірына Старавойтава. Маецца на ўвазе тое, што можна здаць экзамен на канкрэтную спецыяльнасць ў адной УВА, а потым выкарыстоўваць выпіску з вынікамі для паступлення ў другую - на такую ж спецыяльнасць. Гэта прымусіць ўстановы адукацыі канкураваць за абітурыентаў. "Таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі іншых дзяржаў, якія маюць выдатныя поспехі ў вучобе, змогуць атрымаць вышэйшую адукацыю ў Беларусі на бюджэтнай аснове па грантах", - дадала Ірына Старавойтава. Нарэшце, у 2019 годзе ўдасканалена методыка разліку балаў ЦТ. "Яна дазваляе не толькі ранжыраваць абітурыентаў па іх узроўню падрыхтоўкі, але і супаставіць вынікі ЦТ з вынікамі навучання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі", - патлумачыла першы намеснік міністра. Сам падлік балаў будзе ажыццяўляцца ў аўтаматычным рэжыме.
Поўную інфармнацыю аб прэс-канферэнцыі можна ўбачыць тут.