План па наборы на бясплатныя месцы дзённай формы навучання выканалі пяць вышэйшых навучальных устаноў краіны. Усяго па вну, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі, запоўнена больш за 96% месцаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства.
100% бюджэтных месцаў дзённага аддзялення закрылі:
Усяго некалькі працэнтаў месцаў засталіся незапоўненымі ў наступных вну:
У гэтым годзе разам з IT-, эканамічнымі, лінгвістычнымі, будаўнічымі, энергетычнымі, медыцынскімі спецыяльнасцямі, як і ў мінулым годзе, абітурыенты актыўна падавалі заявы на тэхналагічныя і тэхнічныя спецыяльнасці, адзначаюць у Міністэрстве. Значна павялічыўся рэйтынг педагагічных спецыяльнасцяў.
Нагадаем, што па вну, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі, планавалася набраць каля 15 тыс. студэнтаў на дзённую бюджэтную форму. Але цалкам вынікі падводзіць рана.
Наперадзе – ўнутраныя ўступныя выпрабаванні ў вну, набор на платнае аддзяленне таксама працягваецца. Адзначым гэтак жа, што ў дачыненні пытанняў правядзення дадатковага набору абітурыентаў на вакантныя бюджэтныя месцы, рашэнне будзе прынятае пасля правядзення ўзгадненняў з усімі зацікаўленымі навучальнымі ўстановамі.
Паводле новай рэдакцыі Правіл прыёму, прадстаўлена магчымасць правядзення дадатковага набору ва ўстановы вышэйшай адукацыі на бюджэтныя месцы, пакінутыя пасля залічэння абітурыентаў вакантнымі. Тэрміны і ўмовы дадатковага набору загадзя ўзгоднены з Міністэрствам адукацыі. Дакладная інфармацыя будзе вядомая да 23 ліпеня.