Права бясплатна вучыцца ў Міжнародным універсітэце "МІТСО" атрымае пераможца конкурсу эсэ да 70-годдзя ААН
У Беларусі стартаваў конкурс на лепшае эсэ па тэме «70 гадоў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (1945-2015 гады). Мой свет: парадак дня ўстойлівага развіцця пасля 2015 года». Арганізатарамі конкурсу выступаюць прадстаўніцтва ААН у Беларусі і Міжнародны ўніверсітэт "МІТСО".
Да ўдзелу ў ім запрашаюцца вучні 11 класа ліцэяў, гімназій, школ, выпускнікі каледжаў (2015) Рэспублікі Беларусь. Колькасць удзельнікаў не абмежавана.
Дадзены конкурс накіраваны на прыцягненне ўвагі школьнікаў да праблем і напрамкаў дзейнасці Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, павышэння матывацыі маладых людзей, выяўлення найбольш таленавітых абітурыентаў.
Для падрыхтоўкі эсэ прапануюцца наступныя тэмы: «1000 слоў за ахову лясоў, рэк і акіянаў», «1000 слоў за абарону ад дыскрымінацыі і пераследу», «1000 слоў за права на інфармацыю». Такім чынам, эсэ не павінна перавышаць 1000 слоў. Яно можа быць напісана на рускай, беларускай ці англійскай мовах. Крытэрыі ацэньвання конкурсных работ: раскрыццё тэматыкі конкурсу, арыгінальнасць, цэласнасць і лагічнасць выкладу.
Па кожнай з тэм будуць абраныя па два пераможцы. Іх чакаюць дыпломы і прызы прадстаўніцтва ААН у Беларусі і Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО". Але толькі адзін атрымае галоўны прыз конкурсу, заснаваны арганізатарамі, - бясплатнае навучанне ў Міжнародным універсітэце "МІТСО" на 2015/2016 навучальны год па спецыяльнасці "Міжнароднае права".
Работы разам з анкетамі ўдзельнікаў прымаюцца да 23 сакавіка бягучага года па адрасе электроннай пошты: kmp [at] mitso [dot] by (з пазнакай "На конкурс"). Вынікі конкурсу стануць вядомыя не пазней за 10 мая 2015 года.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца ў апошняй дэкадзе мая гэтага года падчас канферэнцыі маладых навукоўцаў «70 гадоў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (1945-2015 гады). Мой свет: парадак дня ўстойлівага развіцця пасля 2015 года».