Адзнакі, прыраўнаваныя да нездавальняючых па выніках ЦТ (так званае ніжняе парогавае значэнне адзнак ЦТ), зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 8 красавіка 2015 года нумар 17, паведамляе БЕЛТА.
У параўнанні з 2014 годам: ніжнія парогавыя значэнні па першым профільным прадмеце пакінуты на ўзроўні 2014 года, а ніжнія парогавыя значэнні прахадных балаў па другім профільным прадмеце - на 5 балаў ніжэйшыя за ўстаноўленыя ў 2014 годзе.
У 2015 годзе нездавальняючымі адзнакамі ўстаноўлены: па першым прадмеце профільнага іспыту - матэматыка, фізіка, хімія, біялогія - ад 0 да 14; гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - ад 0 да 19; па другім прадмеце профільнага іспыту: матэматыка, фізіка, хімія, біялогія - ад 0 да 9; гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - ад 0 да 14.
Беларуская мова, руская мова - ад 0 да 9, выключаючы некаторыя філалагічныя спецыяльнасці.
Ніжнія парогавыя значэнні ва ўстановах вышэйшай адукацыі (УВА) Мінабароны, МНС, Дзяржпагранкамітэта, на ваенныя факультэты іншых УВА, а таксама ва УВА па групах спецыяльнасцей "вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства", "Жывёлагадоўля. Рыбаводства. Пчалярства", "сельскае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторый", "меліярацыя і водная гаспадарка", "аграінжынерыя", у МУС (толькі на месцы дадатковага набору) - устаноўлены ад 0 да 4 балаў.
У пастанове адзначана, што дадатковы набор ва УВА будзе праводзіцца на вакантныя месцы, якія застануцца пасля залічэння абітурыентаў на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі.
Прикрепленный файл | Размер |
---|---|
post17.doc | 48 кб |