У Беларусі зацверджаны тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановы вышэйшай адукацыі

У Беларусі зацверджаны тэрміны правядзення ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені ў 2015 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі нумар 18 ад 8 красавіка, паведамляе БЕЛТА.

Прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў вочнай (дзённай, вячэрняй) або завочнай, у тым ліку дыстанцыйнай формах, у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі (УВА) будзе праводзіцца з 8 па 15 ліпеня. Пры гэтым па завочнай форме ва УВА сельскагаспадарчага профілю свае тэрміны - з 1 па 30 лістапада. Тэрміны ўстаноўлены і для тых, хто хоча атрымаць вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, фізічных асоб або ўласных сродкаў. Ад асоб, якія выказалі жаданне атрымаць вышэйшую адукацыю на платнай аснове, якія здаюць уступныя іспыты ва УВА, у вочнай і завочнай формах атрымання адукацыі (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі сельскагаспадарчага профілю), дакументы будуць прымацца з 8 па 15 ліпеня; у завочнай форме атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю - з 1 па 30 лістапада.

Асобы, якія выказалі жаданне паступіць ва УВА на платнай аснове, якія не здаюць уступныя іспыты ва УВА, за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, могуць падаць дакументы ў наступныя тэрміны. У вочнай (дзённай) або завочнай формах атрымання адукацыі ва ўстановах адукацыі "Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь", "Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь", "Камандна-інжынерны інстытут" Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, "Гомельскі інжынерны інстытут" Міністэрства па надзвычайных сітуацыях - з 8 па 29 ліпеня. У вочнай (дзённай) або завочнай формах атрымання адукацыі ва ўстановах адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў", "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў" - з 8 па 31 ліпеня. У вочнай або завочнай формах атрымання адукацыі ў іншых УВА (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю) - з 8 ліпеня па 2 жніўня. У завочнай форме атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю - з 1 па 30 лістапада.

Пастановай устаноўлены наступныя тэрміны правядзення ўступных іспытаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове. Ва ўстановах адукацыі "Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь", "Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь", "Камандна-інжынерны інстытут" Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, "Гомельскі інжынерны інстытут" Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь на вочную (дзённую) і завочную формы атрымання адукацыі - з 16 па 19 ліпеня. Ва ўстановах адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў", "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў" на вочную (дзённую) і завочную формы атрымання адукацыі - з 16 па 25 ліпеня. У іншых УВА на вочную і завочную формы атрымання адукацыі (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ва УВА сельскагаспадарчага профілю) - з 16 па 21 ліпеня. Ва УВА сельскагаспадарчага профілю на завочную форму атрымання адукацыі - з 1 па 20 снежня.

Залічэнне абітурыентаў на бюджэтныя месцы ў ВНУ МУС і МНС, а таксама ў Інстытуце пагранслужбы і Ваеннай акадэміі пройдзе па 23 ліпеня, у дзяржаўных акадэміях мастацтваў, музыкі і ўніверсітэце культуры - па 29 ліпеня, а ў іншых ВНУ - па 25 ліпеня (завочная форма сельгаспрофілю - па 25 снежня). Што датычыцца месц для атрымання адукацыі на платнай аснове, то ў ВНУ сілавога блока - па 30 ліпеня, у ВНУ сферы культуры - па 1 жніўня, ва ўсіх астатніх - па 4 жніўня (завочны сельгаспрофіль - па 25 снежня).

Прикрепленный файлРазмер
post18.doc72 кб

24.04.2015