25 ліпеня ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА) пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў. Звяртаем увагу абітурыентаў, што на падачу дакументаў на бюджэтную форму навучання адведзена не так шмат часу. На гэта ў абітурыентаў ёсць усяго сем дзён.
Тэрміны прыёму дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі:
- на бюджэтныя месцы:
з 25 па 31 ліпеня (для выпускнікоў педагагічных класаў – з 25 па 27 ліпеня);
з 15 лістапада па 5 снежня - на завочную форму ва УВА сельскагаспадарчага профілю.
- на платнай аснове без здачы ўступных выпрабаванняў у УВА:
для навучання на платнай аснове:
з 25 ліпеня па 13 жніўня - ў установы адукацыі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (на аснове 3-х сертыфікатаў ЦТ);
з 25 па 31 ліпеня - ў установы адукацыі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (са здачай экзаменаў пры ўстанове вышэйшай адукацыі).
з 25 ліпеня па 10 жніўня - ў установы адукацыі: Акадэмія МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС;
з 25 ліпеня па 15 жніўня - ва ўсе іншыя УВА (на аснове 3-х сертыфікатаў ЦТ).
з 25 па 31 ліпеня - ва ўсе іншыя УВА (са здачай экзаменаў пры ўстанове вышэйшай адукацыі).
Больш падрабязна інфармацыя пра правілы падачы дакументаў прадстаўлена на сайце Міністэрства адукацыі.