СТАРТАВАЛА АКТЫЎНАЯ ФАЗА ЎСТУПНАЙ КАМПАНІІ-2025!

Сёння, 26 мая, абітурыенты здаюць першы цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) па вучэбных прадметах "Фізіка", "Матэматыка", "Хімія", "Біялогія", "Замежная мова" (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), "Гісторыя Беларусі", "Сусветная гісторыя" (найноўшы час) "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», «Геаграфія», «Грамадазнаўства».

Наступнай важнай датай для абітурыентаў з'яўляецца 29 мая, калі абітурыенты будуць здаваць ЦЭ па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" або "Руская мова" (на выбар абітурыента). Жадаем абітурыентам удачы, сабранасці, і добрых вынікаў!


26.05.2025