27 чэрвеня – пачатак прыёму дакументаў у абітурыентаў-мэтавікаў і абітурыентаў-пераможцаў алімпіяд ва ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі

Сёння, 27 чэрвеня пачаўся прыём дакументаў у абітурыентаў-мэтавікаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі. Прыём дакументаў у гэтай катэгорыі абітурыентаў працягнецца па 2 ліпеня. З 4 па 10 ліпеня ў ВНУ пройдуць унутраныя ўступныя іспыты, і затым у тэрмін па 12 ліпеня адбудзецца залічэнне абітурыентаў, якія абралі мэтавую падрыхтоўку. Падрабязная інфармацыя для паступаючых на гэтую форму навучання, размешчана на сайце Міністэрства адукацыі.

Коратка нагадаем пра асноўныя правілы паступлення па гэтай форме навучання.

Для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі абітурыент прадастаўляе ў прыёмную камісію наступныя дакументы:

- дакумент, які сведчыць асобу,

- дакумент аб атрыманні сярэдняй адукацыі,

- дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста,

- медыцынскую даведку,

- рэкамендацыю з апошняга месца працы (службы) або педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую скончыў абітурыент,

- характарыстыку, выдадзеную ўстановай сярэдняй адукацыі,

- дакументы аб ільготах (пры іх наяўнасці).

 Мэтавая 1

Неабходнай умовай удзелу ў прыёмнай кампаніі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі з'яўляецца наяўнасць дагавора, падпісанага абітурыентам і арганізацыяй-заказчыкам кадраў. Па большасці спецыяльнасцей таксама неабходна выканаць яшчэ адно патрабаванне: сярэдні бал дакумента аб адукацыі павінен быць не ніжэйшы за 7. Выключэннямі з’яўляюцца спецыяльнасці, найбольш запатрабаваныя эканомікай Беларусі.

Абітурыенты, якія паступаюць на ўмовах мэтавай дамовы, праходзяць адзін унутраны ўступны іспыт па профільным вучэбным прадмеце. Пасля гэтага конкурс будзе ладзіцца на аснове сумы з двух паказчыкаў:

- сярэдняга бала дакумента аб адукацыі;

- бала, атрыманага на гэтым унутраным уступным іспыты.

Пытанні для ўнутраных іспытаў па кожным вучэбным прадмеце таксама размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі.

Паступаючыя, якія не пройдуць па конкурсе для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, могуць удзельнічаць у конкурсе на агульных падставах. Для гэтага ім неабходна прадаставіць сертыфікаты цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання.

 

З 27 чэрвеня па 1 ліпеня дакументы ва ўстановы вышэйшай адукацыі таксама падаюць пераможцы ўніверсітэцкіх алімпіяд, якія праводзіліся сёлета ў рэгіянальных установах адукацыі нашай краіны.

Мэтавая 2


27.06.2026