Вакантныя месцы на спецыяльнасцях завочнай скарочанай формы атрымання адукацыі на платнай аснове ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В.Сухога

Прыёмная камісія Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога звяртае ўвагу на наяўнасць вакантных месцаў па спецыяльнасцях завочнай скарочанай формы атрымання адукацыі на платнай аснове для абітурыентаў, якія паспяхова вытрымалі ў іншых ўстановах вышэйшай адукацыі два ўступныя іспыты па аднайменных і роднасных спецыяльнасцях, але не прайшлі па конкурсе на бюджэтную і платную формы атрымання адукацыі:

Электронныя сістэмы і тэхналогіі - 10 месцаў (прадметы ўступных іспытаў - 1. Асновы інфармацыйных тэхналогій; 2. Ахова працы. Ахова навакольнага асяроддзя і энергазберажэнне);
Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты - 1 месца (прадметы ўступных іспытаў - 1. Матэрыялазнаўства і тэхналогія матэрыялаў; 2. Асновы інжынернай графікі);
Цеплаэнергетыка і цеплатэхніка - 1 месца (прадметы ўступных іспытаў - 1. Асновы электратэхнікі; 2. Асновы інжынернай графікі).

Інфармацыя прыведзена на стане на 18:00 28.07.2026. Прыём дакументаў працягнецца па 01.08.2026.

Згодна з правіламі прыёма, абітурыенты, якія маюць дадатныя (заліковыя) балы па выніках абодвух уступных іспытаў, але не праходзяць па конкурсе на навучанне па абрананай спецыяльнасці ва ўстанове адукацыі, у якую першапачаткова падалі дакументы, маюць права падаць дакументы на платную форму навучання ў іншую ўстанову адукацыі пры супадзенні абодвух прадметаў уступных іспытаў. Пры гэтым, акрамя стандартнага набора дакументаў, у прыёмную камісію ГДТУ імя П.В. Сухога неабходна будзе прадаставіць дакумент аб выніках здачы ўступных іспытаў.

                   ГДТУ ВМ-1
Тэлефон гарачай лініі прыёмнай камісіі: +375 (25) 645-69-40
Тэлеграм-бот для адказу на пытанні: http://t.me/abiturientgstu_supportbot
Тэлефон прыёмнай камісіі: +375 (232) 21-42-77
Адрас: пр-т Кастрычніка, 48, корпус 1, каб. 110
E-mail: prkom [at] gstu [dot] by


29.07.2026