31 студзеня 2026 года ў мэтах падрыхтоўкі навучэнцаў да цэнтралізаванага экзамену і адпрацоўкі арганізацыйных пытанняў правядзення ЦЭ ў 2026 годзе ў строгай адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі будзе праведзена рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену (РЦЭ).
РЦЭ дапаможа зразумець, як будзе праходзіць экзамен: ад месца рассадкі навучэнцаў да работы з запаўненнем бланкаў. Акрамя таго, рэпетыцыя ЦЭ дае магчымасць ацаніць свой узровень ведаў па абраным прадмеце, а таксама навучыцца правільна размяркоўваць свой час на экзамене.
Удзельнічаць у рэпетыцыі ЦЭ будуць усе выпускнікі 11-х класаў, якім у 2026 годзе неабходна будзе здаваць цэнтралізаваны экзамен. Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену пройдзе ў адпаведнасці з інструкцыяй аб правядзенні самога ЦЭ. У рамках гэтага будзе арганізавана цэнтралізаваная дастаўка навучэнцаў у пункты правядзення рэпетыцыі, у пунктах забяспечаць прапускны рэжым, на экзамене абмяжуюць выкарыстанне гаджэтаў і іншых забароненых прадметаў.
Тэсты для правядзення рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену сфармуе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Выпрабаванні пачнуцца адначасова па ўсёй краіне - у 11:00.
ПАМЯТКА ЎДЗЕЛЬНІКУ РЭПЕТЫЦЫЙНАГА ЦЭНТРАЛІЗАВАНАГА ЭКЗАМЕНУ‒2026
Паводле матэрыялаў https://adu.by, https://edu.gov.by