Архив новостей

Октябрь, 2014

02.10.14

Працоўная група для ажыццяўлення комплекснага аналізу сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь створана ва ўрадзе па даручэнні кіраўніка дзяржавы. Узначаліў групу намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік.

У склад працоўнай групы ўвайшлі навукоўцы, практыкі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання.

Июль, 2014

19.07.14

У Беларусі пачынаецца дадатковы набор ва ўстановах вышэйшай адукацыі на востра запатрабаваныя эканомікай і сацыяльнай сферай накірункі спецыяльнасцяў, паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.

16.07.14

План па наборы на бясплатныя месцы дзённай формы навучання выканалі пяць вышэйшых навучальных устаноў краіны.

09.07.14

 Iнфармацыя пра адзнакі ЦТ, якія прыраўноўваюцца да нездавальняючых падчас падачы дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі ў 2014 г.

Июнь, 2014

Май, 2014

14.05.14

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Пастанова                                            Постановление

8 апреля 2014 № 31

03.05.14

Со 2 мая 2014 года началась регистрация абитуриентов на централизованное тестирование.
Сроки регистрации – со 2 мая по 1 июня 2014 г.  Зарегистрироваться на ЦТ имеют право лица, имеющие на момент прохождения ЦТ общее среднее образование, профессионально-техническое образование с общим средним образованием либо среднее специальное образование.

02.05.14

Новым рэктарам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка прызначаны Аляксандр Жук, доктар педагагічных навук, прафесар. Працаваў настаўнікам матэматыкі СШ № 34 і № 170 г. Мінска, выкладчыкам кафедры геаметрыі, тапалогіі і методыкі выкладання матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І.Леніна, дацэнтам гэтай жа кафедры. Аляксандр Іванавіч Жук стаяў ля вытокаў стварэння ліцэя БДУ, быў яго дырэктарам, праводзіў урокі матэматыкі з адоранымі навучэнцамі.

Апрель, 2014

30.04.14

Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй.

Пачатак мерапрыемства 4 мая ў 12:00 у галоўным корпусе ўніверсітэта па адрасе: г.Брэст, вул.Маскоўская, 267. Праезд тралейбусамі № 1, 2, 3, аўтобусам №6, маршрутнымі таксі № 6, 9, 11, 15, 19, 21 да прыпынку «Тэхнічны ўніверсітэт».

У праграме Дня адкрытых дзвярэй:
- сустрэча з рэктарам універсітэта, дэканамі факультэтаў, дырэктарам цэнтра тэставання;
- узнагароджанне пераможцаў і прызёраў алімпіяды «Абітурыент-2014»;
- адказы на пытанні абітурыентаў.

Даведкі па тэлефоне: 42-40-84.

19.04.14

Кодэксам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі» прадугледжана магчымасць навучання па адукацыйных праграмах вышэйшай адукацыі I-й ступені, якія забяспечваюць атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, інтэграваных з адукацыйнымі праграмамі сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Пры гэтым тэрмін атрымання вышэйшай адукацыі I-й ступені асобамі, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю, можа быць скарочаны ўстановай вышэйшай адукацыі па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.