Фізіка-матэматычны факультэт - адзін з найстарэйшых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.
У 1947 г. адбыўся першы прыём студэнтаў на спецыяльнасці «Фізіка», «Матэматыка».
Сёння залічэнне абітурыентаў ажыццяўляецца па дзвюх спецыяльнасцях:
1-02 05 01 Матэматыка і інфарматыка,
1-02 05 02 Фізіка і інфарматыка.
Навучальны працэс ажыццяўляецца на 4-х кафедрах:
- Матэматыка і методыка выкладання матэматыкі
- Інфарматыка і методыка навучання інфарматыцы
- Фізіка і методыка выкладання фізікі
- Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі
На факультэце працуюць навукова-адукацыйныя цэнтры:
- Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр па вучэбнай робататэхніцы
- Віртуальны рэсурсны адукацыйны цэнтр
- Планетарый
- Лабараторыя лічбавага мадэлявання фізічных працэсаў
На базе факультэта праводзіцца штогадовая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Фізіка-матэматычная адукацыя: мэты, дасягненні і перспектывы". Канферэнцыя прысвечана актуальным праблемам фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, праблемам выкладання фізікі, матэматыкі і інфарматыкі ў школе і ўніверсітэце. Разглядаюцца пытанні зместу, якасці ведаў, арганізацыі навукова-даследчай і самастойнай работы, выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у навучанні фізцы, матэматыцы, інфарматыцы і методыцы выкладання гэтых навук.
Факультэт прымаў ўдзел у праекце Erasmus + "Умацаванне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі" "Інавацыйная ІКТ-адукацыя для сацыяльна-эканамічнага развіцця".
Асноўная мэта праекта - павышэнне канкурэнтаздольнасці ВНУ-партнёраў Беларусі, якія прапануюць якасную вышэйшую адукацыю, якая адпавядае зменлівым патрэбнасцям эканамічнага асяроддзя; садзейнічанне павышэнню кампетэнцый спецыялістаў у сферы ІТ і паляпшэнню якасці вышэйшай адукацыі, што адпавядае зменлівым патрабаванням эканомікі Рэспублікі Беларусь і Балонскага працэсу.
На факультэце вядзецца навучанне па магістарскай адукацыйнай праграме па спецыяльнасці 1-08 80 02 "Тэорыя і методыка навучання і выхавання (па галінах і ўзроўнях адукацыі)”. Прафілізацыя: Адукацыйная робататэхніка.