Военный факультет

Краткая информация

Начальник

ЮНЕЦ Александр Иосифович

полковник
Адрес г. Гродно, Фолюш, 15/219
Телефон
+375 152 656650
+375 152 656630
+375 152 656619
Web-сайт

http://mil.grsu.by

E-mail

mil [at] grsu [dot] by

Выпускающие кафедры
Специальность и квалификацияФорма и срок обученияВступительные испытания *

Дневная

6-05-1012-01 Физическая культура4Белорусский или русский язык (ЦТ/ЦЭ)
1-й предмет профильного испытанияФизическая культура и спорт и (практическое испытание)
2-й предмет профильного испытанияБиология (отметка в документе об образовании)
6-05-1031-02 Тыловое обеспечение войск (Специалист по управлению. Экономист)4Белорусский или русский язык (ЦТ/ЦЭ), Математика (ЦТ или ЦЭ), Физика (отметка в документе об образовании) ИЛИ Физика(ЦТ или ЦЭ), Математика (отметка в документе об образовании)
* ЦЭ – централизованный экзамен; ЦТ – централизованное тестирование; ЭУО – экзамен при учреждении образования.

Дополнительная информация

Ваенны факультэт арганізаваны ў 2005 г.

Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку ваенных кадраў для Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, органаў памежнай службы Дзяржаўнага памежнага камітэта і Ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь.

На факультэце існуюць 3 кафедры:

«Кафедра тылавога забеспячэння»,

«Кафедра тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых»,

«Агульнавайсковая кафедра»,

якія ажыццяўляюць падрыхтоўку:

кадравых афіцэраў па спецыяльнасцях (напрамках спецыяльнасцяў):

1-88 01 04 - «Фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых»,

кваліфікацыя - Спецыяліст па кіраванню. Інструктар-метадыст па фізічнай падрыхтоўке;

1-95 01 03-02 - «Тылавое забеспячэнне войскаў» (харчаваннем),

1-95 01 03-03 - «Тылавое забеспячэнне войскаў» (рэчавай маёмасцю),

кваліфікацыя - Cпецыяліст па кіраванню;

студэнтаў універсітэта:

па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях:

100182 - Камандзір аддзялення (мотастралковага),

104182 - Камандзір аддзялення (пераносных зенітных ракетных комплексаў),

106182 - Камандзір аддзялення (тактычнай выведкі),

139177 - Камандзір машыны (процітанкавых ракетных комплексаў 9П149),

855182 - Камандзір аддзялення па рамонце электраабсталявання аўтамабільнай тэхнікі,

856182 - Камандзір аддзялення дыягнастычных і рэгламентных работ аўтамабільнай тэхнікі;

па праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях:

021001 - Баявое прымяненне мотастралковых падраздзяленняў, воінскіх частак і злучэнняў на баявых машынах пяхоты,

041900 - Баявое прымяненне падраздзяленняў, узброеных ПЗРК блізкага дзеяння;

094001 - Баявое прымяненне наземных падраздзяленняў вайсковай разведкі;

030600 - Баявое прымяненне падраздзяленняў і вайсковых частак СТКРСы;

560200 - Эксплуатацыя і рамонт аўтамабільнай тэхнікі.

Аснашчэнне навучальных карпусоў адказвае ўсім сучасным патрабаванням:

абсталяванне адзінай камп'ютэрнай сеткі, магчымасць бясплатнага выхаду ў Інтэрнэт праз сетку універсітэта з любога кабінета і класа, на факультэце створана свая сеткавая адукацыйная платформа, маецца сайт;

высокая забяспечанасць аўдыторным фондам, наяўнасць лекцыйных аўдыторый, камп'ютэрных класаў, спецыялізаваных класаў і лабараторый па спецыялізацыях;

наяўнасць сучасных трэнажораў для авалодання ўзорамі ваеннай тэхнікі і атрымання першапачатковых навыкаў стральбы са стралковай зброі;

аснашчэнне навучальных карпусоў і казармы ўнутры і па вонкавым перыметры сістэмай відэаназірання.

На факультэце шырока выкарыстоўваюцца электронныя праграмы і трэнажорныя сродкі. Сучасная вучэбна-матэрыяльная база ваеннага факультэта:

малое тактычнае поле, навучальныя лабараторыі, стралковая поле, мастацкая галерэя, паласа перашкод, інжынерны гарадок.

 Умовы пражывання для курсантаў адказваюць усім сучасным патрабаванням:у казарме для пражывання курсантаў 1-2 курсаў абсталяваны душавыя, медыцынскі кабінет, трэнажорная зала, бытавы пакой, пакой вольнага часу, сушылка;

інтэрнат для курсантаў 3-4 курсаў гасцінічнага тыпу (у кожным пакоі асобныя душ і туалет, сучасная мэбля);

наяўнасць камп'ютэрнага класа для самападрыхтоўкі курсантаў у казарме, магчымасць бясплатнага выхаду ў Інтэрнэт праз сетку ўніверсітэта з пакояў інтэрната і казармы;

харчаванне арганізавана ў сталовай «Ваенсэрвіса», якая забяспечвае высокую якасць падрыхтоўкі ежы.

Фотографии