http://philology.gsu.by/index.php/2011-12-12-22-24-34/kafedra-belorussko...
KOT [at] gsu [dot] by
Загадчык кафедры – доктар філалагічных навук прафесар Штэйнер Іван Федаравіч. На кафедры працуюць 12 выклачыкаў, сярод іх 2 дактары філалагічных навук і 6 кандыдатаў філалагічных навук.
Кафедра беларускай літаратуры ўтворана ў 1970 годзе ў выніку падзелу кафедры літаратуры на кафедры русскай літаратуры і беларускай літаратуры. Да 1983 года ўзначальваў кафедру доктар філалагічных навук, прафесар Грынчык Мікалай Міхайлавіч. Заснаваная ім навукова-педагагічная школа "Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры: духоўная спадчына беларусаў у сусветным кантэксце" сёння працягвае сваю дзейнасць пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры, доктара філалагічных навук, прафесара Штэйнера Івана Фёдаравіча.