Рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэставання (ЦТ), - этапа ўступнай кампаніі, неабходнага для большасці абітурыентаў, - пачалася 2 мая і працягнецца да 1 чэрвеня.
У гэтыя тэрміны абітурыенты з дакументам, які пасведчвае асобу, павінны запісацца на выбраныя выпрабаванні ў адным з пунктаў рэгістрацыі.
Як і ў мінулым годзе, абітурыенты могуць рэгістравацца на выпрабаванні па чатырох прадметах, а сертыфікаты будуць дзейнічаць на працягу двух гадоў. Кошт удзелу ў ЦТ па адным прадмеце - 2,45 беларускага рубля.
Час працы пунктаў рэгістрацыі на ЦТ: па буднях - з 9:00 да 19:00, па суботах - з 9:00 да 18:00. У выпадку адсутнасці магчымасці прыняць удзел у тэставанні ў асноўныя дні па ўважлівай прычыне можна зарэгістравацца для ўдзелу ў рэзервовыя дні - тады трэба будзе запісвацца на экзамены ў тэрмін з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.
Цэнтралізаванае тэставанне стартуе ў Беларусі з 12 чэрвеня. Першай традыцыйна здаецца беларуская мова. Апошняе выпрабаванне - па сусветнай гісторыі найноўшага часу - пройдзе 2 ліпеня. Цалкам з графікам правядзення ЦТ можна азнаёміцца тут.