Занятак для інжынерных класаў ГДТУ імя П.В. Сухога на прадпрыемствы "Міртэк-інжынірынг"

18 снежня 2025 года навучэнцы выпускных класаў сярэдняй школы № 61 г. Гомеля, якія займаюцца ў інжынерных класах Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога, наведалі філіял кафедры "Прамысловая электроніка" на ТАА "Міртэк-інжынірынг" (Гомель).

Для школьнікаў была падрыхтавана насычаная праграма. Спачатку яны пабывалі на экскурсіі па вытворчых пляцоўках аднаго з самых тэхналагічна развітых сучасных прадпрыемстваў Беларусі. Эксурсію па праводзіў намеснік галоўнага інжынера прадпрыемства Я.Ю. Елісееў. Высокую цікавасць будучых інжынераў выклікалі тэхналагічныя лініі па ўсталёўцы радыёэлектронных SMD-кампанентаў, робатызаваным мантажы электронных кампанентаў, аўтаматызаваным тэхнічным кантролі гатовай прадукцыі прадпрыемства - прыбораў уліку электраэнергіі і цепланосьбітаў, а таксама кампанентаў аўтаматызаваных сістэм.

Міртэк-2 Міртэк-3

Пасля гэтага навучэнцы паслухалі прэзентацыю аб Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В. Сухога, аб кафедры "Прамысловая электроніка" і развіціі яе філіяла на
ТАА "Міртэк-інжынірынг". Лекцыю праводзіў загадчык кафедры "Прамысловая электроніка" Ю.В. Крышнёў. Навучэнцы атрымали не толькі інфармацыю аб асаблівасцях спецыяльнасцей універсітэта, але і адказы на пытанні, звязанныя з тэхналогіяй паступленнія ў установы вышэйшай адукацыі.
Апошняй часткай мерапрыемства стала правядзенне практычнага занятка на тэму "Праектаванне электроннага блока прылады", якое правёў дацэнт кафедры "Прамысловая электроніка"
А.В. Кавалёў. Навучэнцы перамясціліся ў вучэбна-лабараторны комплекс і за адносна невялікі час пад кіраўніцтвам вопытнага выкладчыка па схеме спраектавалі ў асяроддзі Multisim лічбавы пераўтваральнік інфармацыі. Прыемным вынікам праектавання сталі аніміраваныя ў Multisim працуючыя прылады электронікі.

  Міртэк-6 Міртэк-8
Праведзенае мерапрыемства стала першым у цыкле падобных, якія ў бліжэйшы час плануюць поруч увасобіць у жыццё ТАА "Міртэк-інжынірынг", кафедра "Прамысловая электроніка" і аддзел        даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі ГДТУ імя П.В. Сухога.

                                                           Міртэк-5


14.01.2026