Направление научной работы | Стварэнне і ўдасканаленне інфармацыйна-вымяральных, кіравальных, дыягнастычных, мехатронных, даведачна-інфармацыйных сістэм і прыклад пераўтваральнай тэхнікі |
Дата основания | 1987 |
№ кабинета | 2-536 |
Web-сайт | |
Kryshnev [at] gstu [dot] by kyuri73 [at] tut [dot] by kaf_pe [at] gstu [dot] by |
|
Специальности (направления специальностей, специализации) |
Публикаций в научных изданиях | 27 |
Выпущенных специалистов | 56 |
Распределенных специалистов | 47 |
Предприятия для распределения выпускников | РУП ПО «Белоруснефть» (договор) ОАО «Белорусский металлургический завод» (договор) РУП «Гомельэнерго" (договор) ОАО «Светлогорский целлюлозно-картонный комбинат» (договор) ОАО «Гомельский радиозавод» (договор) РУП ПО «Гомсельмаш» (договор) ОАО «Конструкторское бюро системного программирования» ОАО «Гомельтранснефть «Дружба» ОАО «Интеграл» ОАО «Гомельский ДСК» РКЦП «ГСКБ по зерноуборочной и кормоуборочной технике» ОАО «Бумажная фабрика «Спартак» РУП «Белтелеком» Гомельская ТЭЦ-2 ОАО «Мозырский машиностроительный завод» РУП «Гомельский ЗЛиН» РУП «Гомельский завод измерительных приборов» ОАО «Гомельский завод станочных узлов» РУП «Гомельский завод Гидропривод |
Кафедра «Прамысловая электроніка» створана ў студзені 1987 г.
У перыяд з 1988 г. па 2016 г. кафедрай падрыхтавана 2561 спецыялістаў. З адзнакай за гэты час скончылі навучанне 117 чалавек.
Кафедра размешчана ў навучальным корпусе № 2 (5-ы паверх), займае памяшканні агульнай плошчай 1044 кв.м, з якіх 828 кв.м — навучальныя памяшканні: 14 лабараторый, 2 камп’ютарных класа, 2 лекцыйных аўдыторыі. Акрамя таго, 5 пакояў выкарыстоўваюцца для заняткаў навукова-даследчай работай супрацоўнікамі і аспірантамі кафедры, 1 пакой — выкладчыцкая, 2 — кабінеты, 1 — майстэрня, 2 пакоі выкарыстоўваецца для захоўвання камплектацыі і абсталявання.
Кафедра першай у Беларусі пачала падрыхтоўку па спецыяльнасці вышэйшай адукацыі «Прамысловая электроніка» (1987 г.), бярэ ўдзел у распрацоўцы дзейснага дзяржаўнага адукацыйнага стандарту, тыпавога навучальнага плану і тыпавых навучальных праграм па дысцыплінах спецыяльнасці.
Кафедра мае цесныя дачыненні з Аб'яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў (АІЯД, г. Дубна, Расійская Федэрацыя). З дапамогай спецыялістаў кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога праводзяцца распрацоўкі ў наступных накірунках:
1) Мадэляванне, аптымізацыя і распрацоўка сістэмы стахастычнага астуджэння пучка часціц "pick-up/kicker" для Нуклатрона і праекта Калайдэра NICA;
2) Распрацоўка выпрабавальнага стэнда для вымярэнняў на элементах Нуклатрона pick-up і kicker;
3) Распрацоўка шырокапалоснага ўзмацняльніка магутнасці на дыяпазон 2-4 ГГц з заданымі фазавымі і амплітуднымі ўласцівасцямі для сістэмы стахастычнага астуджэння праекта Калайдэра NICA.
Маецца папярэдняя дамоўленасць пра праходжанне практык студэнтаў спецыяльнасці "Прамысловая электроніка" ў АІЯД і еўрапейскіх навукова-даследчых установах-партнёрах АІЯД.
У наш час усе выпускнікі размяркоўваюцца на прамысловыя прадпрыемствы і ў арганізацыі, якія займаюцца распрацоўкай або абслугоўваннем радыёэлектроннай апаратуры, сістэм тэхналагічнай аўтаматыкі.
Сярод выпускнікоў кафедры:
- Козік Андрэй Мікалаевіч, к.т.н., першы намеснік генеральнага дырэктара-галоўны інжынер ААТ «Гомельтранснафта Дружба»;
- Вярыга Андрэй Браніслававіч, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Гомельтранснафта Дружба» па пытаннях транспарту нафты;
- Крышнёў Юрый Віктаравіч, к.т.н., дацэнт, заг. кафедры «Прамысловая электроніка» ГДТУ імя П.В. Сухога;
- Залізны Дзмітрый Іванавіч, к.т.н., дацэнт кафедры «Электразабеспячэнне» ГДТУ імя П.В. Сухога;
- Кутоўскі Мікалай Аляксандравіч, к.ф.-м.н., навуковы супрацоўнік Лабараторыі інфармацыйных тэхналогій Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў, г. Дубна, Расійская Федэрацыя;
- Шыловіч Аляксандр Яўгенавіч, намеснік генеральнага дырэктара па развіццю сервіснай сеткі ААТ «Гомельагракамплект»;
- Берлін Аляксандр Валянцінавіч, кіраўнік тэхнічнага ўпраўлення ДВА «Беларуснафта»;
- Талуць Ігар Станіслававіч, дырэктар ТДА «Новыя тэхналогіі»;
- Харкуноў Алег Паўлавіч, дырэктар ПП «IP-сэрвіс»;
- Шлыкаў Андрэй Эдуардавіч, дырэктар ПГУП «Ліберці Трэйдзінг»;
- Саковіч Аляксей Уладзіміравіч, дырэктар ТДА «Политех»;
- Растокін Арцём Валер'евіч, дырэктар ТАА «Музгандльсервис».
Агульны напрамак навуковых даследаванняў на кафедры — даследаванне і распрацоўка вымяральных, кіруючых, інфармацыйна-адукацыйных сістэм, сістэм дыягностыкі і неразбуральнага кантролю вырабаў і канструкцый.
Канкрэтныя напрамкі:
- распрацоўка вымяральных першасных і другасных пераўтваральнікаў для розных галін прамысловасці (выдаткаметрыя, вымярэнні тэмпературы, узроўню, вагі, і т.п.);
- распрацоўка сістэм кіравання, збору і захавання інфармацыі пра работу тэхналагічных вузлоў стацыянарнага і мабільнага абсталявання з магчымасцю вызначэння месцазнаходжання кантраляванага аб'екта сродкамі GPS;
- распрацоўка і эксперыментальнае абгрунтаванне метаду і сродкаў дыягнаставання парушэнняў цэласнасці ізаляцыі нафтаправода, метадаў кіравання і аўтаматызаваных прылад для тэхналагічнага абсталявання нафтаправода;
- распрацоўка сістэм дыстанцыйнага маніторынгу параметраў аб’ектаў, сістэм тэлемеханікі і тэлевымярэнняў;
- распрацоўка бескантактавых вымяральнікаў пастаянных токаў уцечкі для чыгуначнага і электратранспарту;
- распрацоўка рэкамендацый па падвышэнні надзейнасці работы электронных і электрамеханічных вузлоў, найболей часта схільных да збояў у станочном абсталяванні і абсталяванні мабільнай адмысловай тэхнікі (грэйдары, пескасолеразмеркавальнікі, аўтавышкі, кранавае абсталяванне, лесвіцы МНС і т.п.);
- распрацоўка пераўтваральных прылад сілавой электронікі;
- распрацоўка прылад абароны сілавой часткі пераўтваральнікаў ад сеткавых перанапружанняў рознай прыроды;
- распрацоўка элементаў фазаваных антэнных рашотак;
- распрацоўка памехаабароненых вымяральных і кіравальных прылад у сейсмічнай выведцы і тэхніцы сувязі;
- распрацоўка знакавых інфармацыйных дысплеяў (у т.л. з дыстанцыйным кіраваннем) для культурна-масавых, грамадскіх аб'ектаў, вытворчых памяшканняў;
- стварэнне Web-сайтаў для прадпрыемстваў і арганізацый па іх прамых замовах.
З 2009 г. на кафедры працуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Вылічальныя метады і сродкі ў задачах кіравання і аўтаматызацыі", з 2014 г. - студэнцкая павучальна-даследчая лабараторыя "Радыёаматар". Штогод новыя студэнты спецыяльнасці пачынаюць наведваць лабараторыі, і пад кіраўніцтвам выкладчыкаў і старэйшых студэнтаў далучаюцца да рашэння навукова-тэхнічных задач.
Штогод на кафедры праводзіцца адкрытая алімпіяда па радыёэлектроніцы сярод патэнцыяльных абітурыентаў кафедры, па выніках якой пераможцам уручаюцца каштоўныя падарункі і прызы.
АБИТУРИЕНТ.by © Все права защищены. 2007-2021
Министерство образования Республики Беларусь, УО «ГГТУ им. П.О. Сухого», ГУО «РИВШ»
Хостинг предоставлен компанией HOSTA.BY