EN
Служебный вход
Вход в систему
Имя пользователя:
*
Пароль:
*
Какой код на картинке?:
*
Введите символы с картинки
abiturient.by
- Справочный ресурс для поступающих!
ABITURIENT.BY
Контакты
О проекте
В ПОМОЩЬ АБИТУРИЕНТУ
Поиск учреждения высшего образования по специальности
Сравнение своих показателей с прошлогодними проходными баллами
Поступающим на целевые места (с интерактивной картой УВО)
Поступающим без вступительных испытаний
Выпускникам профильных классов профессиональной направленности
Поступление абитуриентов из Российской Федерации
Вашему вниманию
Новости
Каталог учреждений высшего образования
Каталог специальностей ОКРБ 011-2022
6-05 (бакалавр)
7-06 (магистр)
7-07 (магистр, спец. ВО)
9-08 (переподготовка)
9-09 (переподготовка ВО)
Каталог курсов повышения квалификации в учреждениях высшего образования
Полезно знать
Порядки приема в УВО
Что такое "Интеллектуальная собственность"?
Программы вступительных испытаний
Инструкция по использованию сайта
О проекте
Контакты проекта
Полезные ссылки
Министерство образования Республики Беларусь
Республиканский институт контроля знаний
Республиканский институт высшей школы
Республиканский институт профессионального образования
Министерство промышленности
Министерство по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь
Министерство обороны Республики Беларусь
Министерство спорта и туризма Республики Беларусь
Министерство связи и информатизации Республики Беларусь
Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь
Национальный банк Республики Беларусь
Центральная Лаборатория Автоматизации Измерений
Электронные версии учебников
У Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі завяршылася алімпіяда «BIT-CUP 2016»
23 лістапада ў БДУІР прайшла студэнцкая алімпіяда ў сферы інфармацыйных тэхналогій «BIT-CUP 2016», арганізаваная ўніверсітэтам сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Алімпіяда праводзіцца з 2014 года і лепшыя студэнты вну Беларусі з задавальненнем прымаюць у ёй удзел. Яе адметная асаблівасць - практычная арыентаванасць конкурсных заданняў, за кошт гэтага дадзенае спаборніцтва не мае аналагаў у нашай краіне.
Паводле інфармацыі прэс-службы БДУІР, BIT Cup - конкурс, унікальны практычнай арыентаванасцю сваіх заданняў: гэта алімпіяда на веданне актуальных і запатрабаваных інфармацыйных тэхналогій, і аналагаў у нашай краіне ў яе проста няма. Таму гэта спаборніцтва з кожным годам набірае ўсё большыя абароты: у гэтым годзе ў завочным туры прынялі ўдзел 342 прадстаўніка 39 розных навучальных устаноў краіны. У фінал выйшлі 94 лепшых студэнта з 14 вну і 8 ссну рэспублікі.
Для ўдзельнікаў «BIT-CUP» - гэта магчымасць не толькі паказаць сябе, вырашаючы цікавыя задачы, але і пазнаёміцца са спецыялістамі вядучых ІТ-кампаній, якія выступаюць у якасці партнёраў.
У гэтым годзе алімпіяду адкрыў прарэктар па вучэбнай рабоце Барыс Нікульшын. Ён адзначыў, што знаходзіць патэнцыял беларускіх студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцяў вельмі высокім: «Быць арганізатарам такога шыкоўнага конкурсу - вялікі гонар. Можна з упэўненасцю сказаць, што ён ужо стаў традыцыяй БДУІР. Колькасць удзельнікаў і партнёраў «BIT-CUP» расце - значыць, цікавасць ёсць. Студэнты ўдзельнічаюць у спаборніцтвах не толькі дзеля прызоў - яны сябе тэстуюць. А гэта надае ўпэўненасць, гэта добры імпульс, які потым спатрэбіцца ў жыцці».
Конкурсы «BIT-CUP» стартавалі ў 10 раніцы, кожны з іх доўжыўся некалькі гадзін. У гэтым годзе ўдзельнікам трэба было напісаць свайго бота, заняцца аналізам аўдыторыі, распрацаваць вэб-дастасаванне, запраграмаваць «разумны дом», аптымізаваць бізнес-працэсы прадпрыемства, спраектаваць базу даных і навучыць гоначнага робата. Выбраць пераможцу было складана - здольнасці ўдзельнікаў сёлетняй алімпіяды журы ацаніла вельмі высока.
Па завяршэнні апошняга з конкурсаў алімпіяды адбылося адкрыццё новай вучэбнай лабараторыі 1С: ERP, якое было запланавана ў рамках сумеснага адукацыйнага праекта кампаніі МіСофт і БДУІР.
Кампанія МіСофт стварыла для студэнтаў высокатэхналагічную лабараторыю, абсталяваўшы яе ліцэнзійным праграмным забеспячэннем «1С: ERP Кіраванне прадпрыемствам 2».
Затым прыйшоў час для самой доўгачаканай часткі «BIT-CUP» - ўзнагароджання пераможцаў.
Прызавыя месцы былі размеркаваны наступным чынам:
Конкурс кампаніі R-Style Lab «Базы даных: конкурс R-Style Lab»
1 месца - Карпенка Валерыя (ГрДУ імя Я. Купалы)
2 месца - Журун Юлія (ГрДУ імя Я. Купалы)
3 месца - Каралева Паліна (БДУІР).
Конкурс кампаніі МиСофт «Праграмаванне ў сістэме 1С: Прадпрыемства 8.3»
1 месца - Галась Павел (БНТУ)
2 месца - Калтовіч Яўген (БНТУ)
3 месца - Солтан Яна (ГрДУ імя Я. Купалы).
Конкурс кампаніі Яндэкс «Yandex AppMetrica Challenge»
1 месца - Нікішын Расціслаў (МГКЭ)
2 месца - Батурын Іван (БДУІР)
3 месца - Зоткин Аляксандр (МІУ).
Конкурс кампаніі Яндэкс «Yandex Front-end Challenge»
1 месца - Досаў Антон (БДУ)
2 месца - Павец Мікіта, Лосеў Ігар, Волкаў Герман (БДУІР)
3 месца - Мальцаў Уладзіслаў, Сернацкі Уладзімір (БДУІР).
Конкурс кампаніі Microsoft «Microsoft Bot Challenge»
1 месца - Амяльчук Арцём (БДУІР)
2 месца - Кротава Лізавета, Чыжоў Ігар (БГАС)
3 месца - Міхновіч Алег (ПГАЭК).
Конкурс кампаніі Promwad «Embedded Linux / Сістэмнае праграмаванне»
1 месца - Лук'яненка Андрэй (БДУІР)
2 месца - Стахоўскі Антон (БДУІР)
3 месца - Гарохавік Яраслаў (БДУІР)
Конкурс кампаніі МРобот «МРобот CodeWheels»
1 месца - Замжыцкі Алег, Ланін Сяргей, Данілеўскі Аляксей (ВДТУ)
2 месца - Доўнар Андрэй (БДУІР)
3 месца - Бельмач Аляксей, Царыковіч Антон, Аверын Уладзіслаў (БДУІР)
У агульным заліку перамогу атрымала каманда БДУІР.
У канцы цырымоніі ўзнагароджання прагучалі словы падзякі ў адрас людзей, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі алімпіяды.
Прэс-цэнтр Міністэрства адукацыі
Навіны вышэйшых навучальных устаноў
30.11.2016