Факультет естествознания

Краткая информация

Декан

Скриган Галина Владимировна

кандидат биологических наук
№ кабинета 118, корпус №3
Адрес г. Минск, ул. Советская, 18
Проезд от железнодорожного вокзала – пешком по ул. Бобруйской до площади Независимости
Телефон
+375 (17) 311 22 60
+375 (17) 311 21 61
+375 (17) 311 22 58
Web-сайт

https://fezn.bspu.by/

E-mail

estfac [at] bspu [dot] by

Выпускающие кафедры
Специальность и квалификацияФорма и срок обученияВступительные испытания *

Дневная

6-05-0113-03 Природоведческое образование (Биология и география) (Преподаватель)только дневная — 4 годаВступительные испытания: белорусский (русский) язык (ЦЭ или ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦЭ или ЦТ)
2-й предмет профильного испытаниягеография (ЦЭ или ЦТ).
6-05-0113-03 Природоведческое образование (Биология и химия) (Преподаватель)только дневная — 4 годаВступительные испытания: белорусский (русский) язык (ЦЭ или ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦЭ или ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияхимия (ЦЭ или ЦТ).

Дневная (платная)

6-05-0113-03 Природоведческое образование (Биология и география) (Преподаватель)только дневная — 4 годаВступительные испытания: белорусский (русский) язык (ЦЭ или ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦЭ или ЦТ)
2-й предмет профильного испытаниягеография (ЦЭ или ЦТ).
6-05-0113-03 Природоведческое образование (Биология и химия) (Преподаватель)только дневная — 4 годаВступительные испытания: белорусский (русский) язык (ЦЭ или ЦТ)
1-й предмет профильного испытаниябиология (ЦЭ или ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияхимия (ЦЭ или ЦТ).
* ЦЭ – централизованный экзамен; ЦТ – централизованное тестирование; ЭУО – экзамен при учреждении образования.

Дополнительная информация

Гісторыя факультэта

 

У 1933 г. на сацыяльна-эканамічным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута (МДПІ) адкрылася аддзяленне геаграфіі. У 1934 г. на яго базе быў створаны геаграфічны факультэт з дзённай, вячэрняй і завочнай формамі навучання. На новым факультэце працавалі дзве кафедры - фізічнай і эканамічнай геаграфіі. Лекцыі тут чыталі найслынныя спецыялісты не толькі рэспублікі, але і галоўных навуковых цэнтраў СССР - Масквы і Ленінграда.

  У першыя пасляваенныя гады ў школах і ВНУ рэспублікі не хапала кваліфікаваных настаўнікаў і выкладчыкаў. Пачатак вырашэння праблемы падрыхтоўкі нацыянальных кадраў быў пакладзены адкрыццём пры МДПІ аспірантуры па фізічнай і эканамічнай геаграфіі, якая стала школай будучых кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Настаўніцкія інстытуты, якія рыхтавалі кадры для школ рэспублікі, былі зачыненыя, і адначасова ў Мінскім, Магілёўскім і Брэсцкім педагагічных інстытутах пачалася падрыхтоўка настаўнікаў па спецыяльнасцях з двума профілямі. 

  У 1957-1958 гг. навучальным годзе ў МДПІ праводзіўся набор студэнтаў па спецыяльнасці «Гісторыя. Геаграфія». Таму геаграфічны факультэт быў падзелены на два: гісторыка-геаграфічны факультэт і факультэт геаграфіі. 

  З 1963 г. на гісторыка-геаграфічным факультэце вядзецца падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці «Геаграфія. Біялогія», з 1964 г. – па спецыяльнасці «Біялогія. Хімія».

  З 1964 г. па 1977 г. праводзіўся набор студэнтаў на завочнае аддзяленне па спецыяльнасці «Біялогія». У гэты час на факультэце працуе дзве геаграфічныя кафедры: кафедра геаграфіі СССР і кафедра геаграфіі замежных краін. 

  1 лютага 1971 г. быў створаны факультэт прыродазнаўства. Першым дэканам стаў прафесар Барыс Мікалаевіч Гурскі. Пашыраўся дыяпазон спецыяльнасцяў, па якіх вялася падрыхтоўка спецыялістаў. Увядзенне факультатыўнага курса лекцый і практычных заняткаў па псіхалогіі для студэнтаў спецыяльнасцяў «Геаграфія. Біялогія» і «Біялогія. Хімія» стала пунктам адліку гісторыі спецыяльнасці «Біялогія. Практычная псіхалогія». Спачатку географы, хімікі і біёлагі, якія праслухалі цыкл псіхалагічных дысцыплін, у дадатак да дыплома аб вышэйшай адукацыі атрымлівалі пасведчанне аб псіхалагічнай падрыхтоўцы. Затым, ў 1993 г., на факультэце была адкрыта самастойная спецыяльнасць «Біялогія. Практычная псіхалогія». У 1994 г. на платнай аснове распачата падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці «Біялогія. Валеалогія». У 1996 г. з'явілася новая спецыяльнасць – «Геаграфія. Беларуская мова і літаратура». З 2004 г. ажыццяўляўся набор студэнтаў на спецыяльнасць «Геаграфія. Ахова прыроды», а з 2008 г. – «Геаграфія. Экскурсійна-краязнаўчая работа», з 2012 г. – «Біялогія. Фітадызайн ландшафту і інтэр'ера», з 2013 г. – «Біялогія і хімія», «Біялогія і геаграфія». 

У цяперашні час на факультэце студэнты навучаюцца па спецыяльнасці дзённай формы атрымання адукацыі «Прыродазнаўчая адукацыя» з дзвюма прадметнымі абласцямі «Біялогія і хімія», «Біялогія і геаграфія».

На факультэце дзейнічае 3 кафедры:

кафедра біялогіі і методыкі выкладання біялогіі;

кафедра хіміі і методыкі выкладання хіміі;

кафедра геаграфіі і экалогіі чалавека.

Вучоныя ступені і званні маюць 65% выкладчыкаў факультэта.

          На кафедрах факультэта вядзецца распрацоўка навукова-метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу, распрацоўка інавацыйных тэхналогій навучання, стварэнне навучальных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў і дыдактычных комплексаў па навучальных дысцыплінах.

Развіццё факультэта прыродазнаўства непарыўна звязана з умацаваннем яго матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэннем ўзроўню выкладання і навуковых даследаванняў, ўмацаваннем сувязяў з установамі адукацыі і навуковымі арганізацыямі. Так, кафедры факультэта цесна ўзаемадзейнічаюць з дзяржаўнымі навуковымі ўстановамі Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах, Інстытут эксперыментальнай батанікі ім. В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Інстытутам геалагічных навук НАН Беларусі і Інстытутам праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, Інстытутам глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі, НДІ аховы раслін, БДУ, Міжнародным экалагічным інстытутам імя А.Д. Сахарава БДУ і многімі іншымі навучальнымі, навуковымі і вытворчымі арганізацыямі нашай краіны і замежжа.

 

 

Фотографии