Факультет психологии

Краткая информация

Декан

Митрофанова Ольга Геннадьевна

доцент, кандидат психологических наук
Адрес 230005, Гродно, Гаспадарчая, 23
Телефон
+375 152 446973
+375 152 446968
E-mail

d2283 [at] grsu [dot] by

Выпускающие кафедры
Специальность и квалификацияФорма и срок обученияВступительные испытания *

Дневная

6-05-0114-01 Социально-педагогическое и психологическое образование (Педагог социальный. Педагог-психолог)4Белорусский или русский язык (ЦЭ или ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияБиология (ЦЭ или ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияИстория Беларуси (ЦЭ или ЦТ)
6-05-0313-01 Психология (Психолог. Преподаватель)4Белорусский или русский язык (ЦЭ или ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияБиология (ЦЭ или ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияИстория Беларуси (ЦЭ или ЦТ)

Дневная (платная)

6-05-0114-01 Социально-педагогическое и психологическое образование (Педагог социальный. Педагог-психолог)4Белорусский или русский язык (ЦЭ или ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияБиология (ЦЭ или ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияИстория Беларуси (ЦЭ или ЦТ)
6-05-0313-01 Психология (Психолог. Преподаватель)4Белорусский или русский язык (ЦЭ или ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияБиология (ЦЭ или ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияИстория Беларуси (ЦЭ или ЦТ)

Заочная

6-05-0313-01 Психология (Психолог. Преподаватель)5Белорусский или русский язык (ЦЭ или ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияБиология (ЦЭ или ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияИстория Беларуси (ЦЭ или ЦТ)

Заочная (платная)

6-05-0313-01 Психология (Психолог. Преподаватель)5Белорусский или русский язык (ЦЭ или ЦТ)
1-й предмет профильного испытанияБиология (ЦЭ или ЦТ)
2-й предмет профильного испытанияИстория Беларуси (ЦЭ или ЦТ)
* ЦЭ – централизованный экзамен; ЦТ – централизованное тестирование; ЭУО – экзамен при учреждении образования.

Дополнительная информация

 Гісторыя псіхалагічнага адукацыі і псіхалагічнай навукі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачалася ў 1979 годзе. Гэта быў складаны перыяд, звязаны з рэарганізацыяй педагагічнага інстытута ва ўніверсітэт, калі ажыццяўляўся пераход на ўніверсітэцкія навучальныя планы, у якіх значна быў паменшаны аб'ём псіхолага-педагагічных навук. У сувязі з гэтым шэраг вядучых выкладчыкаў кафедры перайшлі ў іншыя ВНУ рэспублікі. У гэтай няпростай сітуацыі прыкладзеныя намаганні далі магчымасць не толькі ўмацаваць кафедру педагогікі і псіхалогіі, але і вырашыць ў 1981 годзе пытанне аб стварэнні асобнай кафедры псіхалогіі.

 Адкрыццё пры кафедры ў 1982 годзе аспірантуры па спецыяльнасці «Узроставая і педагагічная псіхалогія» дазволіла пачаць ва ўніверсітэце падрыхтоўку кваліфікаваных навукова-педагагічных кадраў у адпаведнасці з патрэбамі універсітэта і іншых ВНУ. За гады існавання аспірантуры былі абароненыя 12 дысертацый, з іх - 4 з Украіны.

  Значнае ўзмацненне кадравага патэнцыялу кафедры дазволіла ў 1989 годзе арганізаваць спецыялізацыю «Практычная псіхалогія» на біялагічным факультэце і, па меры назапашвання вопыту рэалізацыі псіхалагічнай адукацыі, выйсці ў 1991 годзе на новы этап, звязаны з адкрыццём спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» як другой на біялагічным факультэце. Важнай вяхой у развіцці псіхалагічнай адукацыі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце з'явілася адкрыццё ў 1994 годзе спецыяльнасці «Псіхалогія» (у 1995 году быў пачаты прыём на завочную форму навучання). На аснове вывучэння вопыту падрыхтоўкі псіхолагаў ў МДУ, ЛДУ і іншых вядучых ВНУ Расіі, Польшчы, Германіі і аналізу іх навучальных планаў, быў распрацаваны індывідуальны навучальны план, выкладчыкамі кафедры былі падрыхтаваныя навучальныя праграмы і метадычнае забеспячэнне чытальных курсаў. Такім чынам, быў пакладзены пачатак факультэту псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1999 годзе быў створаны факультэт псіхалогіі і педагогікі, у склад якога ўвайшло аддзяленне псіхалогіі. У 1996 годзе былі адкрыты спецыялізацыі «Узроставая псіхалогія» і «Юрыдычная псіхалогія». Пачалася паглыбленая падрыхтоўка студэнтаў у рамках гэтых спецыялізацый. У гэтым жа годзе быў арганізаваны псіхалагічны Цэнтр універсітэта, на базе якога пачалася праца па псіхалагічным кансультаванні студэнтаў і выкладчыкаў, а так жа ажыццяўляліся розныя віды практык студэнтаў. У 1998 годзе кафедра псіхалогіі была падзелена на дзве: кафедру агульнай і сацыяльнай псіхалогіі і кафедру ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі. Асаблівай датай для нас з'яўляецца 2000 год, калі загадам рэктара быў створаны факультэт псіхалогіі. У 2002 годзе была адкрыта кафедра эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, якая стала выпускаючай па, зноў адкрытай на факультэце, спецыяльнасці «Практычная псіхалогія».

У цяперашні час на факультэце існуюць 3 кафедры:

Кафедра «Эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі»,

Кафедра  «Узроставай і педагагічнай псіхалогіі»,

Кафедра «Агульнай і сацыяльнай псіхалогіі»,

якія ажыццяўляюць падрыхтоўку студэнтаў па спецыялізацыях:

1-23 01 04 03 - «Узроставая псіхалогія»,

1 23 01 04 04 - «Педагагічная псіхалогія»,

1-23 01 04 06 - «Псіхалогія сямейных адносін»,

1-23 01 04 - «Псіхалогія».

Прапрацоўваецца пытанне аб адкрыцці спецыялізацыі «Псіхалогія спорту».

 На працягу апошніх гадоў магістральных напрамкам у вучэбна-метадычнай і навукова-метадычнай рабоце выкладчыкаў факультэта з'явілася распрацоўка вучэбна-метадычных комплексаў. У рамках фінансуемых праектаў на факультэце створана модульна-рэйтынгавая сістэма ацэнкі ведаў студэнтаў.     

       У цяперашні час ажыццяўляецца падрыхтоўка высокапрафесійных спецыялістаў праз аспірантуру па двух спецыяльнасцях:

«Педагагічная псіхалогія» і «Псіхалогія развіцця. Акмеалогия».

Склалася эфектыўная сістэма падрыхтоўкі кадраў праз магістратуру, у якой навучаюцца лепшыя выпускнікі факультэта. На пасяджэннях навуковага семінара, абмяркоўваюцца водгукі аб дысертацыях, для якіх універсітэт вызначаны ў якасці апаніруючай арганізацыі і дысертацыйныя даследаванні аспірантаў і выкладчыкаў факультэта.     

  Паляпшэнне арганізацыі НДР і НДРС з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў удасканалення работы факультэта. Вынікам навуковых даследаванняў НДРС з'яўляюцца курсавыя, дыпломныя работы. Вынікі навуковых даследаванняў дакладваюцца на Рэспубліканскіх навуковых канферэнцыя аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў. Асноўным вынікам НДРС з'яўляюцца шматлікія публікацыі студэнтаў як у факультэцкім зборніку навуковых прац студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Прыступкі», так і ў матэрыялах навуковых канферэнцый.

  Выкладчыкі факультэта ажыццяўляюць асветніцкую дзейнасць са студэнтамі, іх сем'ямі і членамі грамадскіх студэнцкіх арганізацый; актыўна ўдзельнічаюць у практычнай дзейнасці; прымаюць удзел у прафарыентацыйнай рабоце ў Рэгіянальным Цэнтры тэставання, у падрыхтоўцы і правядзенні абласнога і рэспубліканскага конкурсаў псіхолагаў, у абласным конкурсе навучэнцаў па псіхалогіі, у тэставанні пры адборы навучэнцаў для навучання ў гімназіях і ліцэях, у працы метадычных аб'яднанняў педагогаў-псіхолагаў РАНА г. Гродна і вобласці, чытаюць лекцыі і праводзяць семінарскія заняткі на курсах павышэння кваліфікацыі настаўнікаў завучаў і дырэктараў школ і інш.

Фотографии